Цяпло адступiць i зноў вернецца
Сяргей КУРКАЧ
Па падлiках сiноптыкаў, у блiжэйшыя днi да нас завiтае халоднае надвор’е.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, сёння паўночна-заходнiя ветры «прыгоняць» да нас больш халоднае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава. Менавiта таму ў сераду ў многiх раёнах пройдзе снег i мокры снег. Уначы падмарозiць да мiнус 2—8 градусаў, а месцамi па Магiлёўскай i на ўсходзе Вiцебскай абласцей — да мiнус 10 градусаў. На дарогах галалёдзiца. Дзённая тэмпература 20 снежня складзе ад 0 да 6 марозу, а ў заходняй частцы краiны — да плюс 2 градусаў. Аднак ужо ў другой палове тыдня зноў узмоцнiцца ўплыў атлантычных цыклонаў. Снег i мокры снег зменiцца дажджом. Месцамi чакаецца туман i галалёд. Тэмпературны фон пачне павялiчвацца. Блiжэй да выхадных тэмпература паветра ўначы стане вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень — да 6 цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па падлiках сiноптыкаў, у блiжэйшыя днi да нас завiтае халоднае надвор’е
|
|