Жыхар адной з вёсак Брэсцкай вобласцi аб’явiў вайну мясцовым самагоншчыкам
Вольга КАБЯК, БЕЛТА
Незвычайны лiст паступiў днямi ў Iвацэвiцкi РАУС, паведамiў начальнiк раённага аддзялення Яўген Купрацэвiч.
Паводле яго слоў, невядомы аўтар намаляваў для супрацоўнiкаў мiлiцыi найбольш падрабязную карту-схему паўднёвай часткi вёскi Заполле, на якой дакладна пазначыў «кропкi» (домаўладаннi), дзе можна купiць самагонку або спiрт, у пасланнi ўказаны нават цэны за паўлiтроўку, а таксама моцнасць алкагольных напояў, якiя рэалiзоўваюцца. Ананiмку супрацоўнiкi мiлiцыi вырашылi не пакiдаць без увагi. Выехаўшы ў рэйд, выявiлi, што факты знайшлі пацвярджэнне. Лiквiдавана некалькi дзесяткаў лiтраў самагону, знiшчана некалькi соцень лiтраў брагi, вiнаватыя асобы аштрафаваныя. У другой частцы лiста змагар з самагоншчыкамi паведамляе, што ў РАУС у хуткiм часе будзе накiравана яшчэ адно пасланне з дакладным адлюстраваннем астатняй часткi вёскi i пазначанымi «кропкамi» рэалiзацыi алкагольных напояў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны лiст паступiў днямi ў Iвацэвiцкi РАУС, паведамiў начальнiк раённага аддзялення Яўген Купрацэвiч
|
|