Звычайны салавей трапiў у новую серыю манет...
Iгар ГРЫШЫН
У наступным годзе Нацыянальны банк плануе прадоўжыць выпуск памятных манет: галоўным банкам ужо зацверджаны пералiк манет, якiя будуць прапанаваны нумiзматам.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч, так убачыць свет памятная манета, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння нашага знакамiтага земляка, выдатнага мастка, музыканта, кампазiтара, педагога, публiцыста i навукоўцы ХIХ стагоддзя Напалеона Орды. Папоўнiцца шостай манетай пад назвай «Масленiца» серыя «Святы i абрады беларусаў». Яна раскажа аб свяце ў гонар заканчэння зiмы i вясенняга абуджэння прыроды. Серыя «Заказнiкi Беларусi» будзе працягнута выпускам памятнай манеты, прысвечанай рэспублiканскаму бiялагiчнаму заказнiку «Днепра-Сожскi», якi размешчаны на паўднёвым усходзе краiны (Гомельская вобласць), а серыя «Умацаванне i абарона дзяржавы» — манетай, прысвечанай Глебу Мiнскаму (першы вядомы князь Менскага (Мiнскага) удзела, сын Усяслава Полацкага (Усяслава Чарадзея). Памятную манету «Наваселле» плануецца адчаканiць у серыi «Сямейныя традыцыi славян». Парадуе Нацбанк нумiзматаў i новымi серыямi. Адна з iх — «Птушка года». У ёй будуць выпускацца памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года Беларусi, вызначаемай грамадскай арганiзацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». На 2007 год такой птушкай выбраны звычайны салавей. Другая новая серыя памятных манет будзе называцца «Беларускiя народныя легенды». Плануецца выпусцiць у абарачэнне памятную манету, прысвечаную Крыжу Ефрасiннi Полацкай. У наступным годзе споўнiцца 10 гадоў з моманту заканчэння работ па яго ўзнаўленню брэсцкiм майстрам-эмальерам сп. Кузмiчом. Акрамя таго, улiчана i прапанова пасольства Беларусi ў Кiтайскай Народнай Рэспублiцы аб выпуску памятнай манеты, прысвечанай 15-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносiнаў памiж дзвюма краiнамi. Як i ў папярэднiя гады будзе працягнуты ўдзел Нацбанка ў мiжнародных манетных праграмах, перш за ўсё, выпускам памятных манет серыi «Казкi народаў свету» i памятных манет, прысвечаных балету i ахове навакольнага асяроддзя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе Нацыянальны банк плануе прадоўжыць выпуск памятных манет: галоўным банкам ужо зацверджаны пералiк манет, якiя будуць прапанаваны нум
|
|