Беларусь прапанавала ЮНЕСКО заснаваць трансгранiчны бiясферны рэзерват у Палессi
Уладзiмiр ВАСIЛЬКОЎ
Нацыянальная камiсiя Беларусi па справах ЮНЕСКО накiравала на разгляд гэтай арганiзацыi заяўкi аб наданнi статусу бiясфернага рэзервата трансгранiчнай тэрыторыi «Заходняе Палессе» (Беларусь—Польшча—Украiна).
Як было адзначана на пасяджэннi камiсii, трансгранiчныя бiясферныя рэзерваты прызначаны пераадолець фрагментарнасць прыродных комплексаў, забяспечыўшы свабодную мiграцыю жывёл па шырокiх прасторах Еўропы. Праект па стварэнню экалагiчнай сеткi ў Палессi ажыццяўляецца з 2001 года нацыянальнымi камiтэтамi па справах ЮНЕСКО Беларусi, Польшчы i Украiны, а таксама навуковымi ўстановамi гэтых краiн. Фiнансаванне ажыццяўляецца ЮНЕСКО за кошт пазабюджэтных сродкаў, прадастаўленых Японскiм траставым фондам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная камiсiя Беларусi па справах ЮНЕСКО накiравала на разгляд гэтай арганiзацыi заяўкi аб наданнi статусу бiясфернага рэзервата трансгранiчнай
|
|