Пенсii па iнвалiднасцi i па прычыне страты кармiцеля з-за аварыi на ЧАЭС будуць вылiчацца па-новаму
Для вылiчэння памеру пенсiй па iнвалiднасцi i па прычыне страты кармiцеля, што выклiканы катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, будзе прымяняцца велiчыня сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы. Адпаведная норма змешчана ў дэкрэце № 19 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 1999 года № 21», якi 18 снежня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент выдадзены ў мэтах прывядзення асобных палажэнняў дэкрэта ад 29 красавiка 1999 года № 21 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню пенсiённага забеспячэння грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» у адпаведнасць са змененым заканадаўствам. У адпаведнасцi з дэкрэтам № 21 прымянялася велiчыня сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых. Аднак велiчыня сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы — больш аб’ектыўны паказчык. Неабходнасць такой карэкцiроўкi абумоўлена тым, што ў адпаведнасцi з новым пенсiённым заканадаўствам, якое ўступiла ў сiлу з 1 жнiўня 2006 года, прымяняецца велiчыня сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы пры вылiчэннi памеру працоўных пенсiй. Такiм чынам, устанаўлiваецца аднастайны падыход да вылiчэння ўсiх працоўных пенсiй з прымяненнем велiчынi сярэдняй заработнай платы работнiкаў у рэспублiцы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для вылiчэння памеру пенсiй па iнвалiднасцi i па прычыне страты кармiцеля, што выклiканы катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, будзе прымяняцца велiчыня с |
|