Супрацоўніцтва з Суданам
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сустрэўся з Мiнiстрам замежных спраў Рэспублiкi Судан Лэмам Акалам Аджавiнам.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь гатова развiваць гандлёва-эканамiчнае ўзаемадзеянне з Суданам. Беларусь зацiкаўлена ў супрацоўнiцтве з Суданам, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Лэм Акал Аджавiн перадаў Аляксандру Лукашэнку пасланне Прэзiдэнта Судана, якi ў 2004 годзе наведваў Беларусь з афiцыйным вiзiтам. Дыпламат пацвердзiў запрашэнне Прэзiдэнту Беларусi наведаць з вiзiтам Судан. Беларускi лiдар выказаў гатоўнасць наведаць з вiзiтам у адказ гэту дзяржаву: «Беларусь развiвае з Суданам плённы дыялог. У блiжэйшы час мы выканаем сваё абяцанне, якое было дадзена Прэзiдэнту Судана ў час яго вiзiту ў Мiнск, i прыедзем, каб блiжэй пазнаёмiцца з вашай краiнай, вашымi магчымасцямi. Мы хочам, каб гэты вiзiт быў не проста азнаямляльным, а вынiковым», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сустрэўся з Мiнiстрам замежных спраў Рэспублiкi Судан Лэмам Акалам Аджавiнам
|
|