У дзяржорганах i арганiзацыях Беларусi ўстаноўлены найбольш зручны для насельнiцтва графiк прыёму г
Алена ПРУС, БЕЛТА
паведамiлi ў Апараце Савета Мiнiстраў.
Так, раённыя i гарадскiя суды, дзяржаўныя натарыяльныя канторы, органы ЗАГС i iх архiвы, Дамы (Палацы) грамадзянскiх абрадаў працуюць па суботах. У Мiнску па нядзелях арганiзавана работа дзяржаўных натарыяльных кантор (па зменнаму графiку). У падатковых органах прадоўжаны час прыёму грамадзян у будныя днi, а ў суботу i нядзелю працягласць работы складае не менш як 4 гадзiны. Пры неабходнасцi — з улiкам мясцовых асаблiвасцяў — магчыма ўстанаўленне i больш працяглага часу работы. У жыллёва-камунальных службах прыём грамадзян наладжаны ў рабочыя днi да 20 гадзiн, у суботу — да 17 гадзiн. Акрамя таго, створаны разлiкова-даведачныя, разлiкова-вылiчальныя i касавыя цэнтры. Энерга- i газазабеспячальныя арганiзацыi ажыццяўляюць прыём грамадзян у рабочыя днi з 8 да 20 гадзiн, у суботу — з 8 да 17 гадзiн. У арганiзацыях, падпарадкаваных мiнiстэрствам аховы здароўя, сувязi i iнфарматызацыi, унутраных спраў, абароны, лясной гаспадаркi, транспарту i камунiкацый i iнш., арганiзаваны прыём грамадзян па суботах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiлi ў Апараце Савета Мiнiстраў |
|