У Мiнску 22—23 снежня пройдзе з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў першы сакратар творчай арганiзацыi Анатоль Аўруцiн.
Паводле яго слоў, падвядзенне вынiкаў работы i выпрацоўка стратэгii дзейнасцi саюза на блiжэйшыя пяць гадоў будуць асноўнымi пытаннямi, якiя разгледзiць з’езд пiсьменнiкаў Беларусi. З дакладам выступiць старшыня саюза Мiкалай Чаргiнец. Прагучаць таксама судаклады аб стане спраў у паэзii, прозе, крытыцы, дзiцячай лiтаратуры. Будзе прааналiзавана, наколькi эфектыўна ўзаемадзейнiчаюць лiтаратары i перыядычны друк, як працуюць пiсьменнiкi ў глыбiнцы. У складзе Саюза пiсьменнiкаў Беларусi сёння больш як 350 чалавек. За мiнулы год колькасць узрасла амаль у тры разы — на пачатак года ў саюз уваходзiлi 125 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў першы сакратар творчай арганiзацыi Анатоль Аўруцiн |
|