Божае Нараджэнне 2006
ДАРАГIЯ БРАТЫ I СЁСТРЫ!
Свята Нараджэння Пана папярэджвае Адвэнт — перыяд радаснага чакання, таму сутнасцю гэтага свята з’яўляецца звышнатуральная радасць. Паразважаем пра адну з крынiцаў радасцi Божага Нараджэння. Нараджэнне Пана гаворыць нам, што чалавек — не справа выпадку цi дзеяння сiлаў прыроды. Як пiша святы Ян Багаслоў, чалавек не з’яўляецца плодам жадання цела цi жадання мужа (пар. Ян 1, 13). Яго пачатак — у Богу, якi жадае, каб ён iснаваў. Для яго прыйсця Бог рыхтуе свет, стварыўшы яго i няспынна падтрымлiваючы яго iснаванне. Чалавек нараджаецца з Божага жадання падзялiцца шчасцем любовi, каб прабываць у гэтым стане на ўсю вечнасць. Нiводзiн чалавек, нават няверуючы, не з’яўляецца сiратою. У кожнага ёсць Айцец, якi радуецца iснаванню свайго любага дзiцяцi. Хтосьцi можа не ведаць гэтага Айца, бо яму нiхто пра Яго не сказаў; хтосьцi можа скептычна ставiцца да Яго — насамрэч, такi скепсiс заўсёды беспадстаўны, — i цяпер пра Яго забыўся. Святое Пiсанне вельмi прыгожа i яскрава паказвае гэтую праўду: «Цi забудзецца жанчына пра сваё немаўля? Але калi б нават i забылася, я не забудуся пра цябе. Не бойся, чарвяк Якубе, люд Iзраэля» (пар. Iс 49, 15; 41, 14). Няведанне Бога або забыццё пра Яго не змяняе таго факту, што Ён з’яўляецца Нябесным Айцом, крынiцаю iснавання кожнага чалавека. Наяўнасць Айца, а тым больш Бога Айца нясе з сабою незвычайны дар. Айцец з’яўляецца сiмвалам дзейснай дапамогi, клопату пра задаволенне нашых патрэбаў — «хлеба нашага штодзённага». Кожны з нас у сваiм жыццi можа карыстацца дапамогаю ўсемагутнага Нябеснага Айца. Сваiм клопатам Ён ахоплiвае ўсе нашыя клопаты. Як гаворыць Евангелле, нават валасы ў нас на галаве палiчаныя. Гэта азначае, што ў нашым жыццi няма такiх справаў, якiмi Бог не цiкавiўся б, нават калi гаворка iдзе пра такую дробязь, як выпадзенне аднаго воласа. Малое дзiцятка развiваецца, калi адчувае любоў бацькоў. Атмасфера любовi з’яўляецца глебаю, на якой развiваюцца нашыя здольнасцi, якая дае сiлы для пераадолення слабасцяў i стымулюе няспыннае развiццё. Такую любоў дае не толькi любячы чалавек, а перадусiм Бог Айцец, з любовi якога мы нарадзiлiся. Св. Павел сказаў: «Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне» (пар. Флп 4, 13). Усё магу, таму што я не сiрата, таму што маю Нябеснага Айца, спрыянне якога заўсёды мяне суправаджае. Св. Павел адчуваў сам да сябе пагарду, такую моцную, што нават прасiў Хрыста выбраць сабе iншага чалавека, каб той стаў Ягоным апосталам. Хрыстус адказаў яму на гэта: «Хопiць табе Маёй ласкi» (пар. 2 Кар 12, 9). Кожны з нас у хвiлiну сутыкнення з абмежаванасцю сваёй натуры i грэшнасцю можа разлiчваць на ласку, гэта значыць, на бескарыслiвую дапамогу Нябеснага Айца. Наша радасць ад Божага айцоўства, якою прасякнуты нашыя сэрцы, выяўляецца таксама i знешне. Яна такая вялiкая, што не варта яе пакiдаць толькi сабе. Таму мы рыхтуем вiгiлiйную вячэру, на якой дзелiмся аплаткаю i дорым адзiн аднаму падарункi як знак прабачэння. Радасць вядзе нас ад сям’i да супольнасцi Касцёла, каб разам з ёю ўдзельнiчаць у Пастэрцы, услухоўвацца ў спеў калядак. У нашых дамах мы ставiм елачкi, што сваiм зялёным колерам нагадваюць нам пра надзею, якая нараджаецца ў свята Нараджэння Пана. Асаблiвым месцам нашых малiтваў становяцца бэтлеемскiя яслi, дзякуючы якiм мы можам задумацца пра Божае Айцоўства. На надыходзячае Божае Нараджэнне хацеў бы пажадаць усiм адкрыць Божае Айцоўства. Маю цвёрдую надзею, што гэтая праўда веры, якую мы можам сузiраць штодня, верне сэнс нашаму жыццю, учынiць нас людзьмi непахiснай надзеi перад аблiччам жыццёвых цяжкасцяў i дасць нам здольнасць развiвацца i перамяняцца. Бiскуп Антонi ДЗЯМ’ЯНКА, Апостальскi Адмiнiстратар Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАРАГIЯ БРАТЫ I СЁСТРЫ! Свята Нараджэння Пана папярэджвае Адвэнт — перыяд радаснага чакання, таму сутнасцю гэтага свята з’яўляецца звышнатуральная ра
|
|