Тэхагляд — за хабар
Iгар ГРЫШЫН
У Маладзечне на станцыi дыягностыкi ДУП «АП-4» РУП «Мiн-аблаўтатранс» праваахоўнiкi выкрылi ў мiнулым месяцы «дуэт» дзялкоў: яны за грошы бралiся вырашыць пытанне аб праходжаннi тэхагляду аўтамабiля «Мерседэс-Бенц 190»...
Iнжынер прадпрыемства i яго саўдзельнiк за гэтую «паслугу» патрабавалi 150 тысяч рублёў у непрацуючага мiнчанiна. Тады ў затрыманых было канфiскавана 14 камплектаў дакументаў на розныя транспартныя сродкi, у тым лiку з адзначанымi ў сертыфiкаце тэхаглядамi. Дарэчы, як адзначае часова выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, у гэтым годзе за падобны «бiзнэс» былi ўжо асуджаны 10 чалавек. Усе яны атрымалi тэрмiны ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонiях строгага i ўзмоцненага рэжымаў. Праўда, нягледзячы на незайздросную перспектыву для хабарнiкаў, апошнiм часам у мiлiцэйскiх зводках усё часцей фiгуруюць злачынствы, звязаныя з праходжаннем Дзяржаўнага тэхнiчнага агляду аўтатранспарту. А найбольш складанае становiшча ў данай сферы на Мiншчыне — Клецк, Маладзечна, Слуцк...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне на станцыi дыягностыкi ДУП «АП-4» РУП «Мiн-аблаўтатранс» праваахоўнiкi выкрылi ў мiнулым месяцы «дуэт» дзялкоў: яны за грошы бралiся выра |
|