21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

П’яныя — значыць небяспечныя

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Па вiне нецвярозых вадзiцеляў у сталiцы адбылося 65 аварый

Пiць цi не пiць? Здавалася б, адказ на гэтае пытанне «жыцця i смерцi» для кожнага аўтааматара павiнен быць адназначны: ужываць спiртныя напоi вадзiцелю транспартнага сродку нельга! Садзiцца за руль у нецвярозым стане — значыць ствараць пагрозу не толькi сабе, але жыццю i здароўю iншых людзей. На жаль, гэтую iсцiну так i не ўсвядомiлi некаторыя айчынныя аўтааматары.

Як паведамiў начальнiк упраўлення ДАI Мiнгарвыканкама Васiль БУЛЬБЯНКОЎ, апошнiм часам п’яных асоб за рулём транспартных сродкаў у сталiцы менш, але гаварыць аб тым, што цвярозасць стала нормай жыцця для мiнскiх вадзiцеляў яшчэ рана. За 11 месяцаў гэтага года ў сталiцы затрымана 7393 п’яныя вадзiцелi. Па iх вiне адбылося 65 аварый. Гэта на 1,5 працэнта менш, чым за аналагiчны леташнi перыяд. А вось колькасць дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) па вiне нецвярозых пешаходаў скарацiлася iстотна. За памянёны перыяд гэтага года адбылося 100 такiх ДТЗ, у 2005 годзе — 141. Дарэчы, сёлета «даiшнiкi» даставiлi ў медвыцвярэзнiкi 744 пешаходы.

Сярод аматараў выпiць за рулём пераважаюць маладыя людзi ад 18 да 35 гадоў. Найбольшая колькасць нецвярозых вадзiцеляў выяўляецца ў выхадныя днi, як правiла, у цёмны час сутак, i ранiцай у панядзелак. Большасць прыхiльнiкаў Бахуса — мужчыны. Затое п’яныя жанчыны-вадзiцелi паводзяць сябе вельмi агрэсiўна.

Амаль кожны вадзiцель, нават калi ледзь трымаецца на нагах, падчас сустрэчы з «даiшнiкам» спрабуе пераканаць мiлiцыянера, што «цвярозы як шкельца». Некаторыя «сумленна» прызнаюцца, што выпiлi ўсяго толькi куфаль пiва i тое некалькi гадзiн таму.

Дзяржаўтаiнспекцыя сталiцы вядзе бескампрамiсную барацьбу не толькi непасрэдна з аматарамi выпiць за рулём, але i з п’янствам увогуле. Напрыклад, падчас правядзення мэтавых рэйдаў на тэрыторыi аўтатранспартных прадпрыемстваў было выяўлена 139 чалавек, якiя распiвалi спiртныя напоi.

Начальнiк сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi нагадаў, што за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане прадугледжаны вялiкiя штрафы — да 20 базавых велiчынь, а таксама пазбаўленне правоў як мiнiмум на год. Хоць звычайна такiя асобы «адлучаюцца» ад кiравання аўтамабiлем на некалькi гадоў. Мiж iншым, як адзначыў Васiль Бульбянкоў, вярнуць вадзiцельскае пасведчанне не вельмi проста. Большасць прыхiльнiкаў «зялёнага змея» пасля адбывання пакарання з першага разу не здаюць тэарэтычны экзамен у ДАI. Некаторыя «бяспраўныя асобы» лiчаць, што iм губляць ужо няма чаго i працягваюць свае «алкагольныя адысеi» за рулём. Паводле слоў Васiля Бульбянкова, здараюцца выпадкi, калi аднаго i таго ж вадзiцеля па некалькi разоў затрымлiваюць п’яным. З наступнага года такiя аўтааматары будуць прыцягвацца не толькi да адмiнiстрацыйнай, але i да крымiнальнай адказнасцi. Таму, каб не мець лiшнiх праблем з законам, не варта «расслабляцца» за рулём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вiне нецвярозых вадзiцеляў у сталiцы адбылося 65 аварый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика