У Блiзнят — новыя крынiцы даходу, у Ракаў — час буйны
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Добры час для калектыўнай дзейнасцi, сустрэч з сябрамi, сумесных праектаў. Шмат карысцi можа прынесцi аднаўленне старых знаёмстваў i дзелавых сувязяў. Пачынаючы з пятнiцы накiроўвайце сваю энергiю на вырашэнне праблем, якiя патрабуюць актыўнасцi i напорыстасцi, але не забывайцеся i пра вытрымку i цярпенне. У асабiстым жыццi перыяд не такi спрыяльны: тут якраз лепш устрымацца ад актыўных дзеянняў, не цiснуць на навакольных, больш iсцi на кампрамiсы. Займiце пазiцыю чакання, дакладна вызначце сваё месца, будзьце больш цярплiвымi да родных. ЦЯЛЕЦ. Разумна будзе не ўзвальваць увесь цяжар клопатаў на сябе, а звярнуцца па дапамогу да сяброў цi блiзкiх людзей. Панядзелак можа стаць днём, калi здзейс-няцца жаданнi i задумы. Поспех у дзелавой галiне будзе залежаць ад умення дамовiцца i выкарыстаць сувязi i знаёмствы. У аўторак не варта давяраць новым знаёмым, бо яны могуць уцягнуць вас у вельмi непрыемную авантуру. З серады ў вас з’явiцца ўпэўненасць у асабiстых сiлах i магчымасць справiцца з работай у вызначаны тэрмiн. Чацвер — спрыяльны дзень для паездак i падарожжаў. БЛIЗНЯТЫ. Вам спатрэбяцца пiльнасць i ўважлiвасць. У панядзелак упэўненасць у сваiх сiлах дазволiць дасягнуць жаданага. Новы накiрунак у кар’еры можа быць перспектыўным. Прафесiйныя справы, хутчэй за ўсё, пойдуць угору, магчыма з’яўленне новых крынiц даходу. Добры час для планавання спраў на блiжэйшую будучыню. У сераду старайцеся кантраляваць свае эмоцыi. У чацвер будзьце больш сабранымi i лепш не пачынайце нiчога новага. Таксама ў гэты дзень пажадана не планаваць сур’ёзных дзелавых сустрэч. Прыслухайцеся да праблем дзяцей: у вашых сiлах дапамагчы перш, чым яны сталi вашымi праблемамi. РАК. Настае спрыяльны час для вялiкiх пачынанняў. Калi спатрэбiцца дапамога, не саромейцеся не толькi прыняць тую, якую прапануюць, але i папрасiць кагосьцi штосьцi зрабiць для вас. Пастарайцеся спакойна ставiцца да нязначных выпрабаванняў, якiя вам прыносiць лёс. Сцiпласць i ўменне чуць i аналiзаваць дапаможа вам дасягнуць многага. Не прымайце па-спешлівых рашэнняў — iнтуiцыя зараз адпачывае. ЛЕЎ. Iнiцыятыва i актыўнасць могуць стаць несвоечасовымi, асаблiва ў пачатку тыдня. У сераду лепш не планаваць нiчога сур’ёзнага. Калi паўстане пытанне аб звышурочнай працы, пажадана не адмаўляцца. Але i рэальна ацанiць свае магчымасцi перш, чым даць згоду, таксама не зашкодзiць. Чацвер можа прынесцi важную iнфармацыю. Пiльна сачыце за развiццём сiтуацыi на працы: не выключана, што вас могуць падставiць. Спатрэбiцца ўвага пры рабоце з дакументамi. У суботу не адмаўляйцеся ад вечарынкi. ДЗЕВА. Будзеце знаходзiцца ў добрым настроi практычна ўвесь тыдзень. Галаву будуць перапаўняць iдэi. Некаторыя з iх можна пачаць ажыццяўляць, але папярэдне давядзецца знайсцi аднадумцаў, якiя б сталi вашымi партнёрамi. Вы будзеце запатрабаваным i практычна незаменным чалавекам. У сярэдзiне тыдня пастарайцеся не ўзвальваць на сябе чужыя абавязкi, нават калi лепш за iншых ведаеце, як усё трэба зрабiць. У суботу давядзецца ўцiхамiрыць уяўленне, якое разгулялася, i не звяртаць увагi на беспадстаўныя чуткi. ШАЛI. Неабходна быць больш дысцыплiнаванымi i пунктуальнымi чым звычайна, тады вы паспяхова i выгадна вырашыце многiя свае праблемы. У панядзелак з’явiцца мноства магчымасцяў для ажыццяўлення планаў i рэалiзацыi iдэй. У аўторак не спрабуйце ствараць з сябе вобраз гуру, бо вас хутка паставяць на месца. А вось у пятнiцу ваша iнiцыятыва i працаздольнасць будуць ацэнены па вартасцi. СКАРПIЁН. Магчымы актыўны ўдзел сяброў i аднадумцаў ва ўсiх вашых справах. Займiцеся асабiстымi планамi, але не грэбуйце сям’ёй. У панядзелак не варта асаблiва разлiчваць на прапановы сяброў — зарабiць не атрымаецца. Серада будзе спрыяльным днём для публiчных выступленняў. У пятнiцу верагодныя пэўныя непаразуменнi з начальствам з-за розных падыходаў да вырашэння неадкладнага пытання. У выхадныя днi наўрад цi варта сур’ёзна брацца за выхаванне дзяцей. СТРАЛЕЦ. Пажадана звярнуць асаблiвую ўвагу на свае псiхалагiчныя праблемы, калi вам падаецца, што такiя ў вас ёсць. Зусiм простыя i нешматлiкiя дзеяннi, зробленыя своечасова, дапамогуць умацаваць ваш унутраны стрыжань. У пятнiцу з’явiцца шанц нестандартнага рашэння даўнiх праблем. Добры час для пошуку далейшага шляху i падвядзення вынiкаў. У выхадныя хутчэй за ўсё давядзецца займацца хатнiмi справамi, якiя патрабуюць неадкладнага вырашэння. КАЗЯРОГ. Першая палова тыдня дасць вам найлепшыя ўмовы для развiцця сваiх iдэй i рэалiзацыi планаў. Не бойцеся пусцiць у ход абаянне, бо сiмпатычнаму апаненту цяжэй пярэчыць. Вам практычна ва ўсiм будзе спадарожнiчаць удача. Смелы прафесiйны план, якi быў толькi ў задумах, можа стаць цалкам ажыццявiмым, было б жаданне. Вам спатрэбiцца дакладнасць, метадычнасць i дысцыплiна, якая ў спалучэннi з арганiзатарскiмi здольнасцямi можа ствараць цуды. У панядзелак вас могуць парадаваць цiкавыя навiны. У сераду смела разлiчвайце на падтрымку сяброў. У чацвер перад вамi адкрыюцца сапраўды цудоўныя перспектывы. Наогул, на гэтым тыднi лёс будзе цешыць вас няспынна. Хiба што ў пятнiцу пажадана не пачынаць нiчога новага — ну дык трэба ж i адпачыць. ВАДАЛЕЙ. Вам спатрэбiцца ўнутраны спакой i ўраўнаважанасць. Надайце сваiм думкам стройнасць i паслядоўнасць. Бязлiтасна распраўляйцеся з хаосам у вядзеннi дзелавых папер. Не забывайцеся аб важных даручэннях. Новая iнфармацыя ўзбагацiць вас новым вопытам — вельмi карысным i своечасовым. Непажадана пачынаць судовыя разборы. Далёкiя паездкi лепш пакуль адкласцi. РЫБЫ. Тыдзень абяцае быць больш яркiм, калi не па вынiку вашай дзейнасцi, то, як мiнiмум, па эмацыянальнаму напалу. Зараз самы час адкiнуць справы, якiя надакучылi, i адправiцца на пошукi новых уражанняў. Асаблiва спрыяльным для гэтага можа стаць панядзелак. У суботу пажадана праявiць абачлiвасць. У гэты дзень небяспечна сварыцца, бо потым будзе вельмi цяжка памiрыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|