Галоўная ёлка краiны адбудзецца ў Палацы Рэспублiкi 27 снежня ў 17.00
Галоўная ёлка краiны адбудзецца ў Палацы Рэспублiкi 27 снежня ў 17.00. На свята запрошаны 2370 дзяцей ва ўзросце 8—4 гадоў з усiх рэгiёнаў Беларусi. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.
Па традыцыi ў свяце прыме ўдзел Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка. Святочная праграма для дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, якiя выхоўваюцца ў апякунскiх i прыёмных сем’ях, у сем’ях бежанцаў, а таксама для вучняў — пераможцаў мiжнародных, рэспублiканскiх i рэгiянальных алiмпiяд уключае i маляўнiчае казачнае музычнае шоу, i творчы канцэрт калектываў краiны, i падарункi ад iмя Прэзiдэнта Беларусi, i наведванне Нацыянальнай бiблiятэкi i Беларускага дзяржаўнага цырка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная ёлка краiны адбудзецца ў Палацы Рэспублiкi 27 снежня ў 17.00. На свята запрошаны 2370 дзяцей ва ўзросце 8—4 гадоў з усiх рэгiёнаў Беларусi. А |
|