Эканамiчны рост спрыяе росту даходаў...
Iгар ГРЫШЫН
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнэканомiкi, за студзень—кастрычнiк у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам рэальныя грашовыя даходы беларусаў павялiчылiся на 17,4 працэнта пры прагнозе на год 7—8,5 працэнта.
Гэта стала магчымым, падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, дзякуючы таму, што ў краiне захоўваецца стабiльны эканамiчны рост. За гэты перыяд намiнальная налiчаная сярэднемесячная зарплата павялiчылася да ўзроўню адпаведнага перыяду мiнулага года на 27,1 працэнта i склала 580,8 тысячы рублёў, у тым лiку ў кастрычнiку — 618,4 тысячы (288,6 долара ЗША). Пры гэтым зарплата бюджэтнiкаў павялiчылася на 25,3 працэнта i склала 527,1 тысячы рублёў, у тым лiку ў кастрычнiку — 532,9 тысячы (248,7 долара). Рэальная налiчаная зарплата ў агульным па краiне ў студзенi—кастрычнiку гэтага года склала 118,8 працэнта да ўзроўню студзеня—кастрычнiка 2005 года, што вышэй прагнозу на гэты год (108—09 працэнтаў). Таксама, адзначаюць у Мiнэканомiкi, у рэспублiцы забяспечваецца iстотны рост пенсiй. Так, сярэднемесячны памер пенсii па ўзросту за студзень—лiстапад у параўнаннi з леташнiмi студзенем—лiстападам павялiчыўся на 28,1 працэнта (прагноз на год — 16,5—19,5 працэнта) i склаў 256,1 тысячы рублёў. Сярэднемесячны памер мiнiмальнай пенсii па ўзросту павялiчыўся на 23,1 працэнта (прагноз — 13,4—14,2 працэнта) i склаў 150,8 тысячы рублёў. Рэальная пенсiя па ўзросту за згаданы перыяд да адпаведнага мiнулагодняга перыяду вырасла на 19,7 працэнта (па прагнозу — 7,9—8,6 працэнта).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошняй iнфармацыi Мiнэканомiкi, за студзень—кастрычнiк у параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам рэальныя грашовыя даходы беларусаў павялiч |
|