21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэвiз ААТ «Рагачоўскi малочнакансервавы камбiнат»: «Захаваць добрае — ствараць лепшае»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Замест уступу

Гэта прадпрыемства — адно са старэйшых у малочнай галiне Рэспублiкi Беларусь. Яго працаўнiкi яшчэ ў перадваенныя гады паклалi пачатак добрым традыцыям у павышэннi якасцi прадукцыi, якiя знайшлi далейшы дастойны працяг i захавалiся па сённяшнi дзень.

Дастаткова сказаць, што пастаянная нацэленасць калектыву на ўдасканальванне выпускаемай прадукцыi i заваяванне даверу пакупнiкоў дазволiла прадпрыемству стаць лаўрэатамi конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь на рынках Расiйскай Федэрацыi» i «Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь». У 2003 годзе камбiнат стаў лаўрэатам Прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў галiне якасцi. Сёлета прадпрыемства пацвердзiла гэта высокае званне.

Сёння Рагачоўскi малочнакансервавы камбiнат — сучаснае канкурэнтаздольнае прадпрыемства, аснашчанае тэхналагiчным абсталяваннем вядучых фiрмаў Швецыi, Германii, Iталii, Расii. З 2001 года генеральным дырэктарам яго з’яўляецца Мiхаiл Антонавiч КОМАР, якi мае багаты практычны вопыт работы.

Ад Масквы да самых да ўскраiн

«Паважаныя кiраўнiкi малочнага камбiната! З Новым годам i Калядамi! Дзякуй вам за выдатныя малочныя прадукты, асаблiва для дзяцей ды i для дарослых таксама. Ваша «згушчонка» — проста цуд. Масла i сыры — самыя сапраўдныя. Усё добрае, усё смачнае, ды вельмi шкада, што вашы прадукты прадаюцца ў нас у Маскве вельмi рэдка. Праўда, у гэтым, вiдавочна, вiнаваты кiраўнiкi нашых акруг i раёнаў. Яны рэдка запрашаюць вас да нас ды i ўмовы продажу ствараюць не вельмi добрыя. Але тым не менш я i многiя-многiя масквiчы хацелi б бачыць вашу прадукцыю на нашых палiцах. Чакаем сустрэчы ў новым годзе. Вялiкi вам дзякуй».

Такое вось пiсьмо атрымалi кiраўнiкi адкрытага акцыянернага таварыства «Рагачоўскi малочна-кансервавы камбiнат» ад дзiцячага ўрача i выкладчыка медыцынскай акадэмii Надзеi Марозавай, i, паказваючы яго нам, начальнiк бюро кiравання якасцю прадпрыемства Вольга Татульчанкова з гонарам за свой калектыў паведамiла, што не адно яно такое ад жыхароў з розных рэгiёнаў як Беларусi, так i Расii i iншых краiн.

Палiтыка ў галiне забеспячэння якасцi i бяспекi выпускаемых малочных прадуктаў для дзiцячага харчавання

Яна вызначаецца прынцыпамi:

 няўхiльнага захавання дзеючых у Рэспублiцы Беларусь законаў «Аб санiтарна-эпiдэмiялагiчным дабрабыце насельнiцтва», «Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для жыцця i здароўя чалавека», «Аб ахове правоў спажыўцоў», «Аб ахове навакольнага асяроддзя»;

 павышэння культуры вытворчасцi i падтрымання высокага ўзроўню санiтарнага стану рабочых месцаў i вытворчых памяшканняў;

 iдэнтыфiкацыi, ацэнкi i кiравання небяспечнымi фактарамi, якiя iстотна ўплываюць на якасць i бяспеку прадуктаў дзiцячага харчавання;

 распрацоўкi сiстэмы манiторынгу, якая дазваляе забяспечыць пастаянны кантроль крытычных кантрольных кропак, што гарантуюць выпуск бяспечнай прадукцыi;

 правядзення ўнутраных праверак для забеспячэння эфектыўнасцi функцыянавання сiстэмы НАССР;

 забеспячэння стабiльнасцi вытворчасцi, папярэджання ўзнiкнення неадпаведнасцяў за кошт дакументавання ўсiх працэдур сiстэмы i дакладнага размеркавання адказнасцi кадравага складу.

Рэалiзацыя ўказанай палiтыкi забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне сiстэмы НАССР.

Вось, напрыклад, падзячная вiншавальная паштоўка з Новым годам, якая прыйшла з далёкай Камчаткi. Пенсiянеры Каламейцавы паведамляюць, што на працягу многiх гадоў яны спажываюць малочную прадукцыю расiйскiх вытворцаў i нядаўна выпадкова купiлi згушчанае малако з Рагачова. Аказалася, што «роўнага яму па якасцi няма па ўсёй Расii. Гэта такая прадукцыя, якая павiнна быць на самай справе».

Не можам мы тут не прывесцi вытрымку i з афiцыйнага допiсу генеральнага дырэктара ААТ «ДАКГОМЗ» (Камсамольск-на-Амуры) М. Кузьменкi старшынi Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Якабсону з просьбай выказаць падзяку кiраўнiку Рагачоўскага малочнага кансервавага камбiната Мiхаiлу Комару за своечасовыя пастаўкi прадпрыемству сухога малака самай высокай якасцi. Ён выказаў упэўненасць, што калектывы i надалей будуць працаваць на доўгатэрмiновай аснове.

— Першую партыю малочных кансерваў наш камбiнат выпусцiў у 1938 годзе, — расказвае Мiхаiл Антонавiч. — Ва ўсе часы ён з’яўляўся адным з буйнейшых прадпрыемстваў свайго профiлю на тэрыторыi Савецкага Саюза, i такiя ж пазiцыi ён займае сёння ў краiнах СНД. Яго прадукцыя заўсёды арыентавалася на экспарт i без перабольшвання адзначу, што яна карысталася i карыстаецца вялiкiм попытам сярод шматлiкiх спажыўцоў. Асаблiва гэта датычыцца «згушчонкi», 79 працэнтаў якой адпраўляецца за межы Беларусi, у той час як экспарт усёй прадукцыi складае 70 працэнтаў.

— Паказчыкi даволi высокiя. I хто ж з’яўляецца асноўным пакупнiком вашых малочных кансерваў?

— Расiйская Федэрацыя. Iснуючыя жорсткiя ўмовы канкурэнтнай барацьбы на рынках прымусiлi шукаць шляхi па iнтэграцыi ў рынкавыя адносiны. Камбiнат выступiў заснавальнiкам двух прадстаўнiцтваў са стварэннем юрыдычнай асобы, зарэгiстраваных у Маскве i Санкт-Пецярбургу. Асноўнай задачай iх было стварэнне тавараправоднай сеткi для рэалiзацыi нашай прадукцыi на тэрыторыi Расii i iншых краiн СНД i, як вынiк, павелiчэння збыту яе i, вядома ж, папулярызацыi ўласнага брэнда. Практыка паказала, што курс узяты правiльны: змянiлася геаграфiя нашых паставак, i прадукцыя камбiната прадаецца амаль у 20 абласцях нашай усходняй суседкi. Прадстаўнiцтва камбiната мае сетку дылераў у паўночнай, сярэдняволжскай, уральскай i паўднёвай частках Расiйскай Федэрацыi.

— Магчыма, Мiхаiл Антонавiч, прыйдзе такi час, калi ў вас з’явяцца задумы вярнуць i iншыя рынкi, якiя былi страчаны ў вынiку распаду адзiнай вялiкай дзяржавы...

— Як гавораць у народзе, вы пацэлiлi ў самы яблычак. Правiльна, такую задачу мы ставiм перад сабой. I станоўчай тэндэнцыяй рэалiзацыi нашых тавараў з’яўляецца адкрыццё новага рынку збыту сёлета ў Рэспублiку Казахстан, куды мы паставiлi пяць працэнтаў экспартнай прадукцыi. 0,3 працэнта прадалi Азербайджану. Будзем i далей пашыраць сваю дзейнасць ва ўказаным напрамку. Больш таго, ёсць пэўныя перадумовы выхаду на Блiзкi Усход, для чаго пастараемся адкрыць прадстаўнiцтва камбiната ў Iарданii, каб асвойваць рынкi суседнiх краiн. А гэта ўжо будзе новы крок у дзейнасцi нашага калектыву.

— На прэс-канферэнцыi ў аблвыканкаме вы прывялi цiкавы прыклад, адзначыўшы, што расiйскiя армiя, флот i ўнутраныя войскi з ахвотай заключаюць дагаворы на пастаўку малочных кансерваў з Рагачова. Цяжка было перамагаць у праводзiмых там тэндарах?

Палiтыка ў галiне якасцi

Якасць з’яўляецца для прадпрыемства стратэгiчным паказчыкам канкурэнтаздольнасцi.

Важнейшай задачай у галiне якасцi кiраўнiцтва камбiната лiчыць заваяванне i захаванне поўнага даверу сваiх спажыўцоў, паспяховае рашэнне якой дасягаецца за кошт:

 забеспячэння спажыўца прадукцыяй высокай якасцi з найлепшымi спажывецкiмi ўласцiвасцямi па дастойных цэнах;

 стварэння ўмоў, якiя забяспечваюць асэнсаванае прыцягненне работнiкаў прадпрыемства ў працэсы кiравання якасцю;

 пастаяннага вывучэння i аналiзу патрабаванняў i жаданняў спажыўца;

 пастаяннага кантролю за забеспячэннем якасцi прадукцыi на ўсiх стадыях яе жыццёвага цыкла;

 пацвярджэння аб’ектыўнымi данымi аб якасцi адпаведнасцi вынiкаў работы прадпрыемства патрабаванням кантракта;

 арыентацыi на спецыялiстаў высокай квалiфiкацыi, арганiзацыi пастаяннага навучання персаналу сучасным метадам забеспячэння якасцi i прафесiйнай падрыхтоўкi;

 пастаяннай сувязi з пастаўшчыкамi, заснаванай на абмене iнфармацыяй, заахвочваннi i прызнаннi iх дасягненняў i паляпшэнняў;

 арганiзацыi працэсу вытворчасцi без нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю i здароўю людзей;

 укаранення i ўдасканальвання сiстэмы менеджменту якасцi, якая адпавядае патрабаванням мiжнародных стандартаў.

Высокi тэхнiчны ўзровень вытворчасцi i iнтэлектуальны патэнцыял прадпрыемства гарантуюць выкананне абавязацельстваў у галiне якасцi.

Вышэйшае кiраўнiцтва камбiната бярэ на сябе адказнасць за рэалiзацыю Палiтыкi ў галiне якасцi.

— Лёгка таму, хто не працуе. А ў вытворцаў лёгкiх спраў i падыходаў да iх не бывае. Бо не трэба забываць: рынак без канкурэнтнай барацьбы i сапернiцтва не iснуе. Не палiчыце, што хвалюся, але факт застаецца фактам: 50 працэнтаў малочных кансерваў, што спажываюць у названых вамi арганiзацыях, — нашай вытворчасцi. Гэта — сур’ёзнае прызнанне заслуг калектыву.

— Неяк, здаецца, летась на адным з расiйскiх каналаў тэлебачання давялося глядзець праграму «Здароўе», i запомнiлася наступнае: спецыялiсты параўноўвалi прадукцыю вашага камбiната i некалькiх расiйскiх i прыйшлi да высновы, што ваша — лепшая па ўсiх паказчыках. Цi ведаеце вы аб гэтым?

— А як жа, ведаю. I дапоўню вось што. Размова iшла аб згушчаным малацэ. Мы яго, як, дарэчы, i iншую прадукцыю, выпускаем па дзяржаўных стандартах, чаго не скажаш пра большасць аналагiчных расiйскiх прадпрыемстваў, дзе гаспадараць прыватнiкi, клопатамi якiх з’яўляецца атрыманне прыбыткаў любой цаной. Усiм вядома, што патрабаваннi дзяржстандартаў жорсткiя, пры якiх, як гаворыцца, трэба прытрымлiвацца тэхналагiчнай дысцыплiны ад «а» да «я». Гэта не проста тыя тэхнiчныя ўмовы, на якiя перайшлi вышэйуказаныя расiйскiя вытворцы па вырабу згушчанага малака. I нездарма ў пiсьмах з Масквы i далёкай Камчаткi людзi даюць нашай прадукцыi такую ацэнку, што яны — «самыя-самыя».

Расiйскi рынак для камбiната вельмi важны. Мы на iм адчуваем сябе надзейна, i ў апошнiя два-тры гады там на чатыры—шэсць працэнтаў назiраецца прырост спажывання малочных кансерваў. Наладжаны гандлёвыя адносiны таксама з Польшчай, Арменiяй, Грузiяй, Туркменiстанам.

— А як развiваецца збытавая сетка ў Беларусi?

— Паспяхова. Скажу, што малочная галiна ў нашай рэспублiцы такая, што дэфiцыту ў яе прадукцыi даўно ўжо няма, таму вялiкая частка яе i экспартуецца. Мы ўдзельнiчаем i ў кiрмашах i выставах, што наладжваюцца i ў Беларусi, i маем гандлёвыя дамы «Вясковая ранiца» ў Мiнску i Гомелi i рэгiянальныя прадстаўнiцтвы ў Магiлёве, Гродне i Бабруйску. Адным словам, на ўнутраным рынку асноўнымi спажыўцамi прадукцыi камбiната з’яўляюцца звыш чатырохсот гандлёвых арганiзацый i кандытарская галiна, якая выкарыстоўвае згушчанае малако для прам-перапрацоўкi.

Аснова канкурэнтаздольнасцi — якасць

Як бачна, мэтай калектыву з’яўлялася i з’яўляецца дасягненне лiдзiруючага становiшча сярод вытворцаў малочных кансерваў на айчынным рынку i заваяванне новых перспектыўных рынкаў, спажыўца, фармiраванне ў яго густаў i запросаў, выгадных для прадпрыемства. Пры мностве тавараў на рынку i жорсткай канкурэнцыi рынак патрабуе знiжэння рызыкi пакупак, распрацоўкi такой прадукцыi, якая будзе мець лепшыя характарыстыкi i адносна нiзкiя цэны. У гэтым плане Рагачоўскi малочнакансервавы камбiнат выгадна адрознiваецца ад iншых аналагiчных прадпрыемстваў. Дастаткова сказаць, што яго прадукцыя вырабляецца па ўнiкальнай тэхналогii з выкарыстаннем толькi натуральнага неразведзенага малака i кампанентаў, без усякiх дабавак, пад строгiм дзяржаўным кантролем i мае сертыфiкаты мiжнароднай адпаведнасцi якасцi СТБ ISО, што ў 1999 годзе ў Парыжы яна атрымала Гран-пры за якасць.

Але не сакрэт, што любы спажывец, любы пакупнiк сёння мае магчымасць набываць тавар на iснуючым рынку ў свабодным выбары i, вядома ж, яго цiкавiць тавар якасны. I цалкам зразумела, што цывiлiзаваная празрыстасць межаў нашай краiны з пункту гледжання iмпарту тавараў прымушае прадпрыемствы, якiя вырабляюць тую цi iншую прадукцыю, перагледзець сваю пазiцыю адносна паняцця «якасць прадукцыi». I сёння, сцвярджаюць кiраўнiкi Рагачоўскага МКК, ужо недастаткова гаварыць аб выкананнi нарматыўных патрабаванняў, устаноўленых дзяржавай да якасцi прадукцыi, а неабходна не толькi вызначаць патрабаваннi рынку, але (самае галоўнае) апярэджваць жаданнi спажыўца i мець магчымасць iх рэалiзоўваць. Гэта, згадзiцеся, робiць прадпрыемства эканамiчна больш стабiльным, стварае ўмовы для паставак на рынкi канкурэнтаздольнай прадукцыi i атрымання пэўных выгод за высокую iх якасць. Указаныя пытаннi кiраўнiкi камбiната актыўна пачалi вырашаць праз укараненне патрабаванняў мiжнародных стандартаў ISО серыi 9000 для малочных кансерваў. Ранейшая сiстэма якасцi, арыентаваная на патрэбнасцi вытворчасцi, павышэнне якасцi прадукцыi i якасцi працы, не ахоплiвала такiя сферы дзейнасцi, як маркетынгавыя даследаваннi, распрацоўка новых вiдаў прадукцыi, планаванне якасцi. Таму перад iнжынерна-тэхнiчным персаналам у 2000 годзе была пастаўлена задача прывядзення дзеючай на камбiнаце сiстэмы ў адпаведнасць з патрабаваннямi ISО серыi 9000.

На пачатковым этапе спецыялiстамi Гомельскага цэнтра стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi быў праведзены ацэначны аўдыт па дапрацоўцы i распрацоўцы новых дакументаў па элементах указанай сiстэмы, магчымасцях камбiната стварыць i ўкаранiць яе. А трэба заўважыць, што патрабаваннi новай сiстэмы вельмi высокiя, i неабходна было псiхалагiчна пераканаць спецыялiстаў, што, як кажуць, не святыя гаршкi лепяць, што гарантам поспеху з’явiцца прафесiяналiзм работнiкаў прадпрыемства.

Вызначаўшы ўвесь аб’ём работ, наяўныя рэсурсы, тэхналогiю распрацоўкi сiстэмы якасцi, у работу ўключыўся ўвесь калектыў. Вышэйшае кiраўнiцтва камбiната вызначыла палiтыку ў галiне якасцi, дакладна сфармулявала стратэгiчную мэту, задачы i шляхi iх вырашэння. Сярод пройдзеных этапаў — навучанне кадраў, перагляд усёй нарматыўнай дакументацыi, распрацоўка стандартаў прадпрыемства, змяненне яго структуры, стварэнне груп унутраных аўдытараў i г.д. З самага пачатку работ на камбiнаце пастаянна дзейнiчаў каардынацыйны савет, у функцыi якога ўваходзiла стараненне рознагалоссяў, дача рэкамендацый да зацвярджэння i ўзгаднення па тых цi iншых пытаннях, ацэнка тэхнiчнага ўзроўню распрацаваных працэдурных дакументаў. Адказным за стварэнне i ўкараненне сiстэмы якасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi мiжнароднага стандарту ISО серыi 9000 i стварэнне бюро кiравання якасцю быў галоўны iнжынер прадпрыемства Мiкалай Сяргуцiн.

Вялiкую дапамогу ў навучаннi персаналу аказалi спецыялiсты кансалтынгавай групы памянёнага вышэй Гомельскага ЦСМС, якiя прачыталi курс лекцый для вышэйшага i сярэдняга звяна кiраўнiкоў. Адначасова праводзiлася i работа па стварэнню стандартаў прадпрыемства, растлумачэнню палiтыкi ў галiне якасцi, актуалiзацыi нарматыўнай дакументацыi i стварэнне яе фонду, перапрацоўцы палажэнняў аб падраздзяленнях i службовых iнструкцыях.

Адным словам, клопатаў была цэлая процьма — i вось радасць: у лютым 2003 года сертыфiкат якасцi па мiжнародных патрабаваннях быў атрыманы, i гэта з’явiлася першым практычным крокам прызнання прадпрыемства як на ўнутраным, так i на знешнiм рынках. Але камбiнат не спынiўся на гэтым, i ў чэрвенi наступнага года пасля дапрацоўкi i ўдасканальвання сiстэмы менеджменту якасцi яму быў уручаны сертыфiкат, якi пацвярджаў адпаведнасць патрабаванням мiжнародным стандартам ISО 9000 версii 2000 года.

Апошнiм часам для стварэння ўпэўненасцi спажыўцоў у высокай якасцi i надзейнасцi выпускаемай прадпрыемствам прадукцыi, умацавання даверу да фiрменнай маркi камбiнатаўцы распрацавалi i сертыфiкавалi сiстэму якасцi i бяспекi вытворчасцi прадуктаў дзiцячага харчавання на аснове аналiзу так званых рызык i крытычных кантрольных кропак (НАССР). Далейшыя планы прадпрыемства — у 2007—2008 гадах стварыць i ўкаранiць сiстэму экалагiчнага менеджменту.

Толькi наперад

Наш аповед аб рабоце калектыву камбiната будзе няпоўным, калi не сказаць, што аб’ём вытворчасцi малочных кансерваў за апошнiя тры гады вырас на 76,3 працэнта, i асартымент iх вельмi шырокi i ўключае ў сябе не толькi традыцыйныя вiды — згушчанае малако з цукрам, стэрылiзаванае малако, сухiя малочныя прадукты, але i новыя вiды тэрмiзаванай прадукцыi, да якой адносiцца згушчанае малако з цукрам, падвергнутае тэрмаапрацоўцы, цi варанае згушчанае малако з цукрам. Камбiнат асвоiў указаны вiд прадукту з розным утрыманнем тлушчу i фасоўкi. Гэтыя кансервы маюць працяглыя тэрмiны захоўвання i выклiкаюць несумненную цiкавасць у пакупнiкоў.

Як расказалi нам намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства Валянцiна КАВАЛЁВА, начальнiк вытворчасцi Аляксандр ЧАРНЯЦОЎ, галоўны механiк Аляксандр ВАРАБ’ЁЎ i старшыня прафсаюзнага камiтэта Анатоль СТАРАВОЙТАЎ, на камбiнаце многае робiцца па тэхнiчнаму перааснашчэнню, без якога немагчыма павялiчыць аб’ёмы выпуску прадукцыi i палепшыць яе якасць, дабiцца эканомii энергарэсурсаў i матэрыялаў. Асобныя пытаннi — далучэнне да прадпрыемства адстаючых сельскагаспадарчага кааператыва i ААТ «Будакашалёўскiя сыры», якiя былi на мяжы банкруцтва, а зараз з’яўляюцца фiлiяламi камбiната. У «рэанiмацыю» iх укладзены мiльярды рублёў, i справы там пачалi наладжвацца.

Асаблiвы клопат — аб стварэннi лепшых умоў для працы i адпачынку людзей. На прадпрыемстве маюцца клуб, бiблiятэка, медпункт, дзейнiчаюць спартыўныя секцыi, арганiзавана мастацкая самадзейнасць i г.д. Адным словам, калектыў жыве паўнакроўным жыццём i ўпэўнена iдзе наперад. Мы вiншуем яго работнiкаў з Новым 2007 годам i жадаем iм моцнага здароўя i новых поспехаў у працы.

Матэрыял падрыхтавалi Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ, Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадпрыемства — адно са старэйшых у малочнай галiне Рэспублiкi Беларусь. Яго працаўнiкi яшчэ ў перадваенныя гады паклалi пачатак добрым традыцыям
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика