Смачны стол — цудоўнае свята
Яго жадае ўсiм артыстка балета Музычнага тэатра Беларусi Юмi Фудзiвара i прапануе рэцэпт японскай стравы, якую гатуе сама. З-за прастаты выканання гэты рэцэпт можа прыйсцiся даспадобы беларусам.
Марынаваная гароднiна «Мамасу» па-японску На чатыры порцыi спатрэбiцца 400 грамаў дайкона (белая доўая радыска), 70 грамаў морквы. Для марынаду 4 сталовыя лыжкi воцату, 1 сталовая лыжка цукру, мiрын (рысавая запраўка, на рынках можна знайсцi), 2 чайныя лыжкi солi. Дайкон ачысцiць, нарэзаць па 6 сантыметраў у даўжыню, парэзаць саломкай, таўшчынёй у 2 мiлiметры. Тое ж самае зрабiць з морквай. Дайкон i моркву пасалiць i трошкi памяць рукамi, пасля моцна аджаць. Змяшаць з марынадам. Можна падаваць да стала. У Беларусi да Новага года прадстаўнiкi кожнай нацыi рыхтуюцца, складаючы сваё святочнае меню, у якiм ёсць месца для вельмi цiкавых страў. Яны, дарэчы, могуць прыйсцiся даспадобы самiм беларусам. Традыцыйная для палякаў страва «Бiгас» Гэта кампазiцыя мае шмат варыянтаў, амаль у кожнай польскай хаце яе гатуюць па-свойму. Але для правiльных суадносiнаў спатрэбiцца 1 кiлаграм розных мясных прадуктаў i 1,5 кiлаграма квашанай цi свежай капусты. Мясная складаючая робiцца з парэзаных кубiкамi смажанай свiнiны, смажанай цi тушанай ялавiчыны, вяндліны, парэзанай каўбасы. Капусту дробна насекчы, а свежую абавязкова абдаць кiпнем. Варыць на слабым агнi ў невялiкай колькасцi вады. Калi капуста свежая, то ў канцы варкi раяць дадаць дробна парэзаныя кiслыя яблыкi. Асобна адварыць 50 грамаў сушаных грыбоў, парэзаць, дадаць да капусты. Змяшаць з мясам. Потым пакласцi 2 вялiкiя дробна парэзаныя i спасераваныя цыбулiны. Дадаць чарнаслiў. Пасалiць, паперчыць, дадаць трошкi цукру. Пад канец улiць палову шклянкi чырвонага сухога вiна. Яшчэ тушыць 40 хвiлiн на слабым агнi. Гэтая страва становiцца смачнейшай, калi пастаiць. Можна разагрэць на наступны дзень свята. Грузiнская страва «Сацывi» — увасабленне свята Курыцу адварыць да паўгатоўнасцi. Потым тушку пасалiць, змазаць тлушчам i абсмажыць да гатоўнасцi (можна ў духоўцы), нарэзаць на порцыi. Прыгатаваць соус. Для яго дробна парэзаную цыбулiну спасераваць, дадаць чайную лыжку мукi, перамяшаць, улiць тонкiм струменем шклянку булёну. Дадаць 2 сталовыя лыжкi вiннага воцату, соль, зяленiва, хмелi-сунэлi. У гэтым соусе птушку праварыць 5—10 хвiлiн. 2 шклянкi грэцкiх арэхаў патаўчы з чырвоным стручковым перцам (каб не было вельмi востра, на наш страўнiк яго можна зусiм кропельку), шафран на кончыку нажа, развесцi з булёнам i асноўнай часткай стравы. Зняць з агню, астудзiць. Вельмi арыгiнальная халодная закуска. Сырны салат з яйкам па-яўрэйску Гатуецца за 10 хвiлiн. Гэты час спатрэбiцца для таго, каб зварыць 2 яйкi ўкрутую, нацерцi iх на мелкай тарцы, нацерцi 200 грамаў цвёрдага сыру. 2 зубкi часнаку прапусцiць праз часночнiцу. Усё перамяшаць i заправiць маянэзам. Гэты салат унiкальны тым, што iм можна фаршыраваць памiдоры, вельмi смачна намазваць на грэнкi i тосты. Але галоўнае —сесцi за стол у «правiльным» настроi. Беларускiя напоi яго выдатна ствараюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго жадае ўсiм артыстка балета Музычнага тэатра Беларусi Юмi Фудзiвара i прапануе рэцэпт японскай стравы, якую гатуе сама. З-за прастаты выканання г |
|