Дзевам надышоў час дзейнічаць, а Рыбам — паберагчы сілы
АВЕН. Больш цвярозасцi i рашучасцi — i ў вас з’явяцца добрыя магчымасцi для змянення i паляпшэння сваiх асабiстых якасцяў. Жыццё будзе бiць крынiцай, так што многiя планы давядзецца перагледзець. Пастарайцеся не кiдаць слоў на вецер: падмацоўвайце iх справамi, iнакш рызыкуеце падарваць свой аўтарытэт. У аўторак будуць удалымi паездкi. Сераду пажадана прысвяцiць зносiнам з прыродай i не планаваць сур’ёзных сустрэч i перамоў. У чацвер не лезьце на ражон — лепш прымiце прапанову начальства. Для вас будуць актуальнымi сустрэчы з сябрамi i актыўны адпачынак. Не паддавайцеся журбе i адчаю. Дзецi могуць заняць увесь ваш вольны час.
ЦЯЛЕЦ. Можаце сутыкнуцца з тэрмiновымi справамi. З’явiцца дадатковая нагрузка, а засяроджвацца стане цяжэй. Не саромейцеся папрасiць дапамогi. Найлепшым выйсцем было б наогул дэлегаваць усю адказнасць каму-небудзь дзейнаму, а вам — прысвяцiць гэты тыдзень адпачынку. Хатнiя i сямейныя справы могуць выйсцi на пярэднi план. У чацвер можаце атрымаць важную iнфармацыю. У суботу не праяўляйце залiшне самаўпэўненасць: гэта можа прывесцi да ўскладнення адносiнаў з навакольнымi. БЛIЗНЯТЫ. У жыццi ёсць шмат дробных радасцяў, якiмi грэх не падзялiцца. Асаблiва зараз — такiм чынам вы зможаце пераўтварыць знаёмых у верных сяброў. У сераду, хутчэй за ўсё, адчуеце прылiў энергii i павiнны правiльна ёю распарадзiцца: расходаваць усю без астатку на дасягненне галоўнай мэты. У суботу, перш чым кардынальна змяняць жыццё сваiх хатнiх, паведамiце iм пра гэта. Мiр i гармонiя ў сям’i — гэта ваша заслуга, але не варта напамiнаць пра гэта кожную секунду. РАК. Вы маглi пабудаваць грандыёзныя планы. Магчыма, лепш скарацiць iх да рэальнага аб’ёму? Верагодныя камандзiроўкi, якiя дазволяць вам адцягнуць увагу ад праблем. Зносiны з начальствам па магчымасцi скарацiце да мiнiмуму, iнакш вашы не ў меру дасцiпныя выказваннi могуць справакаваць узнiкненне канфлiкту. У пятнiцу да вас могуць завiтаць нечаканыя госцi. Правядзiце выхадныя з блiзкiмi людзьмi. У суботу, вырашаючы важныя пытаннi, прыслухайцеся да парадаў родных i не адмаўляйцеся ад iх дапамогi. ЛЕЎ. Настае спрыяльны час для кар’ерных дасягненняў. Але для гэтага вам давядзецца павысiць свой прафесiйны ўзровень. У аўторак праявiце рашучасць i актыўнасць. Калi ўзнiкнуць нейкiя недакладнасцi, то блiжэйшая будучыня расставiць усё па сваiх месцах. Не адмаўляйцеся ад дапамогi навакольных для рашэння задач. У пятнiцу лепш не планаваць дзелавых сустрэч i перамоў з партнёрамi. У гэты дзень вас наўрад цi падтрымае начальства. Дзелавая сустрэча ў выхадныя можа пашырыць вашы магчымасцi. ДЗЕВА. Надышоў час не толькi будаваць планы на будучыню, але пацiху пачынаць iх рэалiзоўваць. У аўторак не змяняйце свайго пункту погляду каб каму-небудзь дагадзiць, бо гэтым вы можаце падарваць свой аўтарытэт. Прадумайце важныя праекты i ў канцы тыдня абмяркуйце iх з аднадумцамi i тымi, ад каго залежыць iх ажыццяўленне. Пастарайцеся важныя перамовы правесцi ў пятнiцу. У нядзелю наведайце сяброў цi запрасiце iх у госцi. ШАЛI. Варта вывучыць патэнцыяльныя магчымасцi сваiх партнёраў. Ад гэтага могуць залежаць вашы асабiстыя магчымасцi ў блiжэйшай будучынi. Жыццё абяцае быць цiкавым i насычаным. Вам давядзецца акунуцца з галавой практычна ў кожнае бягучае працоўнае пытанне, так што часу на асабiстае жыццё практычна не застанецца. У выхадныя днi з iм таксама будзе вельмi напружаная сiтуацыя — на вас могуць навалiцца хатнiя клопаты i праблемы. СКАРПIЁН. Спакой i мэтанакiраванасць — узброiўшыся гэтымi якасцямi, вы абавязкова дасягнеце жаданага поспеху. Зоркi будуць на вашым баку. Неабходна быць больш уважлiвымi пры рабоце з дзелавымi паперамi, дакументамi цi матэрыяльнымi каштоўнасцямi. Заваюйце давер вашага начальства, дакажыце яму сваю надзейнасць — i перад вамi адкрыюцца новыя магчымасцi. На чацвер спрыяльна планаваць дзелавыя сустрэчы, заключэнне дагавораў i здзелак. Магчымы непаразуменнi з дзецьмi, аднак iх лёгка ўладкаваць, высунуўшы своечасовую канструктыўную прапанову. СТРАЛЕЦ. Шум i мiтусня вялiкiх кампанiй будзе стамляць вас. Пашукайце магчымасць правесцi максiмум часу ў спакойнай абстаноўцы. У аўторак, перш чым вырашаць праблему, разгледзьце яе больш уважлiва: магчыма ваша ўспрыманне сiтуацыi зменiцца, i спатрэбiцца зусiм iншы падыход для вырашэння. У сераду давядзецца адстойваць свае iдэi. Будзе магчымасць умацаваць свой аўтарытэт, можа з’явiцца шанц заняць больш высокае становiшча. У чацвер спрыяльныя паездкi, камандзiроўкi i пачатак падарожжаў. КАЗЯРОГ. Час заняцца абнаўленнем iмiджу цi хоць бы прывядзеннем сябе ў парадак з касметычнага пункту гледжання. Давядзецца прымаць важныя рашэннi, атрымліваць вынiкi. Супрацоўнiцтва з партнёрамi з iншых гарадоў паступова наладжваецца: магчыма паездка, сустрэча i важныя дамоўленасцi. У аўторак ваша запаветнае жаданне ажыццёвiцца, толькi не перашкаджайце лёсу. У пятнiцу будзьце асаблiва ўважлiвыя да дзяцей i родных, стрымлiвайце прыступы раздражняльнасцi. У нядзелю дазвольце сабе невялiкiя слабасцi. ВАДАЛЕЙ. Тыдзень у цэлым спрыяльны, без асаблiвых хваляванняў i трывог. Аднак давядзецца кантраляваць свае эмоцыi — хваляваннi будуць такiмi нязначнымi, што не заслугоўваюць вашай увагi. У панядзелак можаце вырашыць практычна ўсе праблемы. Рашучасць, з якой вы пераадольваеце перашкоды, разважлiвасць, якая не дазваляе вам уключыцца ў такiя прывабныя, з першага погляду, авантуры, могуць служыць прыкладам для пераймання. Асаблiва ўдалым ў гэтым сэнсе будзе чацвер. Будзеце схiльны клапацiцца пра дзяцей. Суботу лепш правесцi за горадам у кампанii добрых сяброў. РЫБЫ. Паберажыце сiлы — дайце навакольным магчымасць самiм вырашаць свае праблемы. Магчымы змяненнi планаў у дзелавых партнёраў у спрыяльны для вас бок, аднак гэта прынясе дадатковыя клопаты. Праекты, якiя крыху прыпынiлiся, пачнуць пацiху развiвацца. У суботу ў справах вам будзе спадарожнiчаць поспех, а ўсе намаганнi прынясуць вынiкi. У нядзелю магчымы канфлiкты на бытавой глебе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш цвярозасцi i рашучасцi — i ў вас з’явяцца добрыя магчымасцi для змянення i паляпшэння сваiх асабiстых якасцяў. Жыццё будзе бiць крынiцай, так шт
|
|