Ранiцай першага студзеня з дзiцячага пакоя раздаецца крык:
— Мама, ты ж абяцала, што Дзед Мароз мне настольны футбол падорыць! А пад ёлкай нiчога няма!
— Ды не крычы ты так! Я з-за цябе гол прапусцiла... Размаўляюць два п’яныя мужыкi: — Ты навошта Дзеда Мароза за бараду тузануў? — Хацеў праверыць — сапраўдная цi не. — Ну i як? — Сапраўдная аказалася. Не магу прыдумаць, што з ёй зараз рабiць? У армянскага радыё пытаюцца: — Як адрознiць Снегавiка ад Снежнай бабы? — Вельмi проста, трэба паглядзець, куды дзецi моркву ўткнулi. У самалёце пасажыр пужлiва глядзiць у iлюмiнатар i выклiкае сцюардэсу: — Мы што, збiлiся з курсу? — Не, чаму вы так вырашылi? — Але ж пад намi тайга, а павiнны быць Гаваi! — Ды не, усё нармальна, гэта новыя рускiя Новы год святкуюць... Два акцёры, якiя працуюць пад Новы год Дзядамi Марозамi, размаўляюць памiж сабой: — Слухай, зайдзi да маёй сям’i, павiншуй iх са святам. — А чаму ты не можаш? — Дык я занадта дорага бяру... Яўрэйскi Дзед Мароз: — Добры дзень, дзеткi... Купляйце падаруначкi! Палата ў радзiльным доме. Абход прафесара. Пытаннi, адказы... Аказалася, што ўсе збiраюцца нараджаць у адзiн дзень — 1 кастрычнiка. Прафесар здзiўлены. Яму тлумачаць: — А мы проста Новы год у адной кампанii сустракалi... — Ты ад каго чуў гэтае брыдкае слова?! — пытаецца мацi ў сына. — Ад Дзеда Мароза, мама. — Не можа быць! — Можа! Ён сказаў гэта, калi Пецька яму заляпiў снежкай у вока! Засядзелiся госцi на Новы год, гаспадыня ўжо i не ведае, што рабiць. Звiнiць тэлефон, яна падыходзiць — i прыдумляе выйсце.... Вяртаецца ў пакой, крычыць: — Пажар, пажар! — У каго?! — пытаюцца госцi. — Я недачула... У кагосьцi з вас. Мужык прачынаецца ранкам са страшнага пахмелля. Пытаецца ў жонкi: — Новы год прайшоў? — Прайшоў. — А сёння якое чысло? — Другое студзеня. — А першае было? Штогод 31 снежня мы з сябрамi ходзiм у лазню. I не таму, што традыцыя ў нас такая, а таму, што кожны раз, калi спытаеш у жонкi дазволу прывесцi на свята сяброў, чуеш у адказ: «Ды iдзiце вы... у лазню!». 1 студзеня. Вечар. У кватэры гучыць тэлефонны званок. Гаспадар, якi не так даўно заснуў пасля шумнага свята, хапае трубку i крычыць: — Якi дурань тэлефануе ў шаснаццаць гадзiн ранiцы?! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мама, ты ж абяцала, што Дзед Мароз мне настольны футбол падорыць! А пад ёлкай нiчога няма!
|
|