21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Глыток добрага настрою: смяёмся з КВЗ

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРА СВЯТЫ...

— Бывае, ляжыш на канапе, пiва п’еш, тэлевiзар глядзiш. А тут званок: «Ты сына забраў? Прадукты купiў? Заўтра мама мая прыязджае, не забыўся? Ты што маўчыш, Сяргей?». А, ты не Сяргей, ты Коля! I на душы — свята!!!

— Дзяржаўныя святы: калi нашы выйграюць. Калi нашы выйграюць у былых нашых. Калi сто долараў за барэль. Калi нас больш, i мы мацнейшыя.

— Дзiцячыя святы: калi нашы выйграюць (бо тата цвярозы i вясёлы). Калi на вулiцы мiнус трыццаць. Калi знаходзiш татаву касету. Калi нiхто не заўважыў, хто паламаў вагi. Калi геаграфiчка ўпала з лесвiцы i першых двух урокаў не будзе. Калi дзённiк рэальна згубiўся!

— Мужчынскiя святы: калi нашы выйграюць. Апошняя пятнiца тыдня. Першы дзень месяца. Усе днi, пазначаныя ў календары чырвоным, абведзеныя сiнiм i закрэсленыя зялёным. Знеслi «Дом-2». Плоскаступнёвасць.

— Жаночыя святы: 8 сакавiка. Дзень нараджэння лепшай сяброўкi (бо яна на тры гады старэйшая). «Ура! Я за рулём!». Калi вагi паказваюць няправiльна. Апошняя 148-я серыя, калi ўсё робiцца ясна. Антэна не ловiць канал «Спорт». («Нафтагаз», Цюмень).

— Свята «Прагул». Свята стыхiйнае, аднак мае выразныя рэлiгiйныя каранi. У гэты дзень вiноўнiк урачыстасцi, якi прачынаецца позна, пачынае апантана малiцца, каб пра гэтае свята не даведалiся на рабоце.

— Свята «Медны Спас». Сяляне i просты народ у гэты дзень, дачакаўшыся ночы, пачынаюць сваю ўлюбёную забаву: лезуць на слупы за правадамi. Забава небяспечная, але прыбытковая.(«Прыма», Курск).

ПРА ТРАДЫЦЫI...

— Кнiга — па традыцыi, найлепшы падарунак. Гэта калi дорыце вы. I найгоршы, калi дораць вам. Яшчэ не надумайце дарыць латарэйны бiлет, бо, па-першае, ён усё адно не выйграе, а па-другое — хто яго ведае, раптам выйграе?.. Адпаведна, госцi дзеляцца на дзве катэгорыi: тыя, хто дорыць вам добрыя падарункi, i тыя, хто помсцiць за кнiгу i латарэйны бiлет. («ЛУНА», Чэлябiнск).

— Традыцыя звяртацца да нетрадыцыйнай медыцыны. Пачынаецца ўсё з таго, што чалавек чытае ў газеце артыкул пра нетрадыцыйную медыцыну i цалкам верыць, а гэта значыць, што яму сапраўды пара лячыцца. Лячэнне пачынаецца з дзiкiх пчол, атрыманы ацёк здымаюць п’яўкамi, недахоп крывi папаўняюць кагорам. Алкагалiзм, зароблены пасля лячэння, зноў лечыцца пчоламi, п’яўкамi i кагорам. Атрымлiваецца замкнёнае кола. Словам, гэта традыцыя яшчэ ў распрацоўцы. («Аляска», Кiеў).

— Ёсць такая традыцыя: перад тым, як iсцi да кагосьцi на свята, не есцi. Ну вось я i прыйшоў так. А там па традыцыi пасля першай не закусваюць. Далей наступная традыцыя: памiж першай i другой перапынак невялiчкi. А потым па традыцыi п’юць стоячы. Карацей, я так i не памятаю: паеў я, не паеў... («Сябры», Пермскi край).

I ПРА ЎСЁ НА СВЕЦЕ...

— Фiльм «Пацалунак матылька». Калi шчыра, я не ўяўляю, куды трэба было пацалаваць Бязрукава, каб пераканаць яго зняцца ў гэтым фiльме.

— «Код да Вiнчы». Што ж, гэта менавiта той фiльм, пра якi можна смела сказаць — кнiга лепш. Прычым, любая. («ЛУНА», Чэлябiнск).

— Па Маскве пракацiлася хваля злачынстваў, якiя былi здзейснены паводле кнiг Дар’i Данцовай. Такiх доўгiх, нудных i аднастайных злачынстваў Масква не бачыла з часоў «Вайны i мiру». («МаксiмуМ», Томск).

Задача. На столi намаляваны роўна 5 самалётаў, 12 парашутыстаў i 1 матрос, падобны на Ксенiю Сабчак. Пытанне: колькi чалавек зараз паглядзелi на столь? («Астана.KZ», Казахстан).

— Раней дзяўчатам вершы прысвячалi, а зараз... Цмок-спок-нок двухкроп’е, працяжнiк, дужкi закрываюцца?! («Максiмум», Томск).

— Дзяўчаты! Знаёмцеся па Iнтэрнэту, адпраўляйце чужыя фоткi. Ешце пасля шасцi, тады рэальна смачней! Не чакайце, пакуль з неба звалiцца палец i скажа, чым вам мыць галаву! Не верце нiкому — грудзi ёсць, iх не можа не быць! Яны кажуць, што столькi не вып’юць — вып’юць, куды яны падзенуцца! Дзяўчаты, разам мы страшная сiла, у прамым сэнсе гэтага слова! Урэшце рэшт, нас проста больш!!! («Тэрыторыя гульнi», Краснаярск).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Бывае, ляжыш на канапе, пiва п’еш, тэлевiзар глядзiш. А тут званок: «Ты сына забраў? Прадукты купiў? Заўтра мама мая прыязджае, не забыўся? Ты што м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика