НАВАГОДНЯЕ ВIНШАВАННЕПрэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi беларускаму народу 31 снежня 2006 г. Сябры! Паважаныя госцi Беларусi! Дзве тысячы шосты год адыходзiць у гiсторыю. Праз некалькi мiнут мы з вамi, наша дзяржава станем больш дарослымi. Мы расстаёмся з адыходзячым годам з сумам i радасцю. З сумам, таму што кожны яго дзень — гэта пражыты дзень нашага жыцця. З радасцю, таму што наперадзе — новыя надзеi i чаканнi. Нашы прадзеды вучылi: лёгкага хлеба не бывае. Мiнулы год, на жаль, не стаў выключэннем для Беларусi. Гаворачы шчыра, ён быў вельмi напружаным i складаным. Мы хацелi менш займацца палiтыкай, а больш — эканомiкай i дабрабытам нашых людзей. Аднак па не залежных ад нас прычынах гэта не заўсёды ўдавалася. Нам давялося вытрымаць масiраваны знешнi i ўнутраны нацiск у час прэзiдэнцкiх выбараў. Але спроба «расхiстаць» краiну з трэскам правалiлася. Мудры беларускi народ сказаў сваё выразнае, важкае i цвёрдае слова. Нам чарговы раз пагражаюць эканамiчнымi санкцыямi i iзаляцыяй. Прычына гэтага простая — наша iмкненне да самастойнасцi i незалежнасцi. Але калi пагрозы Захаду нас ужо не здзiўляюць, то антыбеларускi настрой некаторых уладных структур нашых сяброў выклiкае шкадаванне. Парушаючы раней дасягнутыя дамоўленасцi, яны наносяць удар па нашаму векавому сяброўству. Вiдаць, забыта старая руская мудрасць: «Бог не ў сiле, а ў праўдзе». Справядлiвы светапарадак, суверэнiтэт Беларусi i дабрабыт народа — гэта аснова нашай палiтыкi, ад якой мы нiколi не адступiм. Як бы нам не пагражалi, як бы на нас не цiснулi! Дарагiя суайчыннiкi! I ўсё ж такi дзве тысячы шосты год быў паспяховым для краiны. Таму ў гэты святочны вечар я хачу выказаць вам усiм чыстасардэчную ўдзячнасць за шчырую i добрасумленную працу, за адданасць сваёй Радзiме. У мiнулым годзе мы змаглi рэалiзаваць усе намечаныя планы як у эканомiцы, так i ў сацыяльна-культурнай сферы. Мы не проста выканалi напружаныя заданнi першага года новай пяцiгодкi, але i стварылi добры задзел на будучае. Наш штогадовы прырост валавога нацыянальнага прадукту больш як у два разы перавышае сярэднесусветны. Мы пашырылi геаграфiю знешнеэканамiчных сувязяў, набылi новых сяброў i партнёраў на розных кантынентах планеты. Мы ўпэўнена заявiлi пра сябе ў Руху недалучэння, якi аб’ядноўвае больш за сто краiн. Беларусь стала ў авангардзе мiжнароднай барацьбы з гандлем людзьмi, наркатрафiкам i iншымi транснацыянальнымi злачынствамi. Таму, развiтваючыся з адыходзячым годам, мы павiнны быць яму ўдзячныя. Ён многаму навучыў нас i ўсялiў упэўненасць у моц нацыi. Але кожны з нас павiнен дакладна засвоiць некалькi важных урокаў. Помнiце: нiхто не паклапоцiцца пра дабрабыт нашай дзяржавы i народа, акрамя нас самiх. Усё залежыць ад нашай працавiтасцi, творчай актыўнасцi, згуртаванасцi. Ад здольнасцi любiць i берагчы Айчыну. Неабходна навучыцца цанiць мiр, стабiльнасць i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi, аб якiх грамадзяне многiх дзяржаў могуць толькi марыць. I, нарэшце, свае нацыянальныя iнтарэсы трэба адстойваць так, як гэта рабiлi нашы продкi ў самыя цяжкiя моманты гiсторыi Беларусi. Дарагiя сябры! Магчыма, гэтыя словы здадуцца некаму не святочнымi i не да месца. Але я прывык гаварыць з вамi ў любой сiтуацыi шчыра i сумленна. Нас чакае складаны i цярнiсты шлях. Ён не будзе ўсыпаны ружамi. Трэба быць гатовымi да таго, што давядзецца прымаць няпростыя i неардынарныя рашэннi. Таму што жадаючыя атрымаць за бясцэнак смачныя кавалкi ўласнасцi ў Беларусi не пакiнуць спроб зламаць нас эканамiчна i палiтычна. Дарагiя мае суайчыннiкi! Мы паставiлi перад сабой цудоўную i высакародную мэту — зрабiць нашу Беларусь моцнай i квiтнеючай. I мы чаго б гэта нi каштавала гэтага даб’ёмся! А каб дасягнуць намечанага, мы павiнны разлiчваць толькi на сябе, на ўласныя рукi, розум i ўпартасць. Нам, беларусам, гэтага не займаць. Дабрабыт нiколi не сыпаўся на нас з неба. Але час дыктуе iншыя ўмовы: нам трэба вучыцца працаваць у новых эканамiчных рэалiях, жыць i гаспадарыць больш руплiва i беражлiва. Наша заўтра — гэта «эканомiка ведаў», новыя тэхналогii, высокая эфектыўнасць вытворчасцi. Толькi такiм чынам мы зможам умацаваць свой суверэнiтэт i захаваць нашу ўтульную, чыстую i прыгожую краiну для будучых пакаленняў, для нашых дзяцей. Мудрыя казалi: «Абвалiцца той дом i загiне тая дзяржава, якая раскалолася ў сабе». Мы нiколi не павiнны дапусцiць расколу, разброду i разгубленасцi ў грамадстве. Наша сiла — у адзiнстве i згодзе, у iмкненнi кожнага мець дачыненне да агульнай справы. Вы ж можаце быць упэўнены: улада будзе рабiць усё, каб жыццё грамадзян Беларусi было дастойным. Я глыбока веру ў шчаслiвую будучыню нашага народа. I вось чаму. У 2006 годзе ўпершыню за паўтара дзесятка гадоў устанавiлася добрая дынамiка росту нараджальнасцi. Значыць, нашы жанчыны адчулi ўпэўненасць у заўтрашнiм днi. I гэта, бадай, галоўны вынiк адыходзячага года i добры знак будучага адраджэння нацыi. Дарагiя сябры! Пад бой гадзiннiкаў прынята загадваць жаданнi. У гэтыя мiнуты ад усяго сэрца жадаю вам шчасця, здароўя, жыццёвай энергii i поспехаў! Няхай гэты год азнамянуецца новымi здзяйсненнямi i перамогамi! Няхай беларускiя дамы будуць напоўнены дзiцячым смехам, дабрабытам i ўзаемаразуменнем! Кожны дзень наступнага года не пакiдайце без свайго клопату родных i блiзкiх. Дарыце адзiн аднаму радасць, дабро i любоў! Няхай умацоўваецца i квiтнее наша родная Беларусь! I няхай задуманае абавязкова збудзецца! З Новым годам вас, дарагiя сябры! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi беларускаму народу 31 снежня 2006 г |
|