Дапамогi з новай «кропкi адлiку»
Сяргей ГРЫБ
З 1 студзеня памер штомесячнай дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады складае 50 880 рублёў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна ШЭМЕТАВЕЦ.
Пры гэтым самi ўмовы прадастаўлення дапамог на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады застаюцца ранейшымi. У якасцi першай з iх вызначана работа бацькоў. А другой — памер даходаў. Так, нагадала Таццяна Шэметавец, дапамога на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады прызначаецца i выплачваецца ў поўным памеры (50 880 рублёў), калi штомесячны даход на кожнага члена сям’i за 2006 год не перавышае 101 760 рублёў i ў памеры 50 працэнтаў — калi даход на кожнага члена сям’i не перавышае 135 680 рублёў. Дарэчы, паводле даных мiнiстэрства, напрыканцы мiнулага года дапамогi на дзяцей ва ўзросце звыш 3 гадоў у цэлым па Беларусi прызначалiся больш чым на 250 тыс. чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня памер штомесячнай дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады складае 50 880 рублёў — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла намесн |
|