21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi наведаў падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталiца»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 снежня наведаў падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталiца», размешчаны на плошчы Незалежнасцi ў Мiнску.

Вiзiты кiраўнiка дзяржавы напярэдаднi Новага года на розныя сацыяльна значныя аб’екты сталi ўжо добрай традыцыяй. «Сталiца» — унiкальны для Беларусi шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр, якi ўжо заслужыў высокую ацэнку замежных гасцей.

Як расказаў Прэзiдэнту галоўны архiтэктар Мiнска Вiктар Нiкiцiн, пры будаўнiцтве грамадска-гандлёвага цэнтра «Сталiца» ўлiчваўся лепшы вопыт еўрапейскiх краiн. Цэнтр «Сталiца» размешчаны на чатырох падземных паверхах агульнай плошчай 103 тыс. кв.м. Тут знаходзiцца паркiнг, дзе прадугледжана месца для амаль 500 легкавых аўтамабiляў. У комплексе — больш за 100 розных магазiнаў, кiёскi, кафэ, рэстараны, бары, аддзяленнi банкаў, залы гульнявых аўтаматаў, бiльярдны клуб, даведачна-iнфармацыйныя службы.

Пры будаўнiцтве прымянялiся аддзелачныя матэрыялы i абсталяванне ў асноўным беларускай вытворчасцi.

Кiраўнiк дзяржавы агледзеў гандлёвыя павiльёны, пабываў у фiрменных магазiнах вядомых беларускiх вытворцаў, у тым лiку «Белiты», «Галантэi», «Элемы», шклозавода «Нёман», Мiнскага завода пенiстых вiн, кампанii «Серж», а таксама ў аддзяленнi ААБ «Беларусбанк». Прэзiдэнт даў высокую ацэнку новаму сталiчнаму грамадска-гандлёваму цэнтру.

Як быў праiнфармаваны Прэзiдэнт, апошнiм часам аб’ёмы продажу прадукцыi «Нёмана», якi яшчэ нядаўна знаходзiўся ў крызiснай сiтуацыi, значна павялiчылiся.

Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў намеры кампанii «Серж» па пашырэнню вытворчасцi. Не выключана, што гэтаму вытворцу можа быць перададзена адно з беларускiх прадпрыемстваў. Як адзначыў Прэзiдэнт, «калi будзе канкрэтная прапанова — мы яе вывучым». Пры гэтым беларускi лiдар падкрэслiў, што з боку чыноўнiкаў у гэтым пытаннi нiякай валакiты быць не павiнна.

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з гандлёвым персаналам i наведвальнiкамi гандлёвага цэнтра «Сталiца».

Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў мiнчан i гасцей сталiцы з надыходзячым Новым годам i пажадаў iм шчасця, здароўя i поспехаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 снежня наведаў падземны грамадска-гандлёвы цэнтр «Сталiца», размешчаны на плошчы Незалежнасцi ў Мiнску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика