У абарачэннi — новыя манеты
Iгар ГРЫШЫН
Нацыянальны банк у рамках мiжнароднай манетнай праграмы выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Алiмпiйскiя гульнi 2008 года. Лёгкая атлетыка», а таксама ўвёў у абарачэнне манеты «Веласпорт» i «Дуга Струвэ», паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Манеты «Алiмпiйскiя гульнi 2008 года. Лёгкая атлетыка» — сярэбраныя i маюць намiнал 20 i 1000 рублёў. Першая манета пробай сплаву 925 i масай 28,28 г выпускаецца тыражом 20 000 штук, другая — пробай сплаву 999 i масай 1000,00 г мае тыраж да 1500 штук. Гэтыя манеты адчаканены якасцю «пруф». Сярэбраныя памятныя манеты «Веласпорт» намiналам 20 рублёў адчаканены якасцю «пруф» тыражом 5000 штук. Медна-нiкелевыя манеты «Веласпорт» намiналам 1 рубель адчаканены якасцю «пруф-лайк» таксама тыражом 5000 штук. Манеты «Дуга-струвэ», як i папярэдняя, выходзяць у свет намiналамi 20 i 1 рубель, яны адпаведна сярэбраныя i медна-нiкелевыя. Тыраж кожнай складае па 5000 штук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк у рамках мiжнароднай манетнай праграмы выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Алiмпiйскiя гульнi 2008 года. Лёгкая атлетыка», а такса |
|