Разлiк цаны расiйскага газу для Беларусi з 2008 года будзе ажыццяўляцца па еўрапейскай формуле
Нагадаем, 31 снежня ў Маскве быў падпiсаны кантракт на пастаўку i транзiт газу на 2007—2011 гады. Так, цана расiйскага газу пры пастаўках у 2007 годзе складзе $100 за 1 тыс. куб.м, а стаўка транзiту газу па тэрыторыi Беларусi ўзрасце з $0,75 да $1,45 за прапампоўванне 1 тыс. куб.м на 100 км.
З 1 студзеня 2008 года формула цаны на газ будзе адпавядаць аналагiчным разлiкам пры пастаўках расiйскага газу ў Еўропу. Пры гэтым прадугледжаны панiжаючыя каэфiцыенты. На 2008 год — гэта 67 працэнтаў, на 2009 год — 80 працэнтаў, на 2010 год — 90 працэнтаў. Да 2011 года Беларусь выйдзе на 100-працэнтную аплату цаны па еўрапейскай формуле. Як адзначыў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, гэты кантракт заключаны на нявыгадных для Беларусi ўмовах. Фактычна цана газу ўзрасла больш як у 2 разы. «Безумоўна, для беларускай эканомiкi, якая не мае сыравiнных рэсурсаў, якая гэтак жа, як i расiйская эканомiка, развiваецца ў складаных умовах, трэба будзе шукаць рэзервы, каб развiваць эканомiку ў адпаведнасцi з зададзенымi тэмпамi», — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Ён адзначыў, што $100 — складаная цана для эканомiкi Беларусi, «непад’ёмная, таму i ўраду, i тым, хто заняты ў рэальнай эканомiцы, трэба будзе шмат працаваць». Паводле слоў прэм’ера, калi не будзе хапаць сродкаў на аплату паставак газу, Беларусь мае намер весцi перагаворы з «Газпрамам» аб прадастаўленнi адтэрмiновак, растэрмiновак плацяжоў. Сяргей Сiдорскi праiнфармаваў, што бакi вялi размову аб цане $75. З 1 студзеня 2007 года кошт газу ў Расii ў дзевятым поясе складзе $54. «Мы прапаноўвалi стартаваць для Беларусi з $75. Гэта значыць, мы былi гатовы прыбавiць $21 на карысць «Газпрама». Але нам сказалi «не». Аднак, паважаючы нашых партнёраў, у тым лiку еўрапейскiх, якiя звярталiся да нас на працягу апошнiх двух дзён, мы вымушаны былi згадзiцца з гэтай цаной. Будзе цяжка, але Беларусi давядзецца, як заўсёды, выстаяць у складаных умовах», — растлумачыў ён. «Нам паставiлi ўмову — у 2 разы ўзняць цану на газ. Мы згадзiлiся. Згадзiлiся толькi таму, што мы яшчэ раз дэманструем наша партнёрства з Расiйскай Федэрацыяй i тое, што мы надзейныя партнёры», — адзначыў кiраўнiк беларускага ўрада. «Я размаўляў з прэм’ерамi суседнiх дзяржаў, краiн Еўрапейскага саюза, i мы абяцалi, што прымем стрыманыя рашэннi, якiя дадуць нашым партнёрам у Еўропе ўпэўненасць у тым, што Беларусь — надзейны партнёр. Савет Бяспекi нашай краiны, урад прынялi рашэнне калегiяльна. Мы iдзём на гэтыя $100, вельмi складаныя, i будзем вырашаць гэтыя пытаннi ў краiне самастойна», — сказаў Сяргей Сiдорскi. «Беларусь заўсёды выстойвала ў самых складаных умовах, — адзначыў ён. — Мы зробiм усё, каб нашы людзi, наш народ не адчуваў гэтага павышэння». Акрамя таго, 31 снежня ў Маскве быў падпiсаны пратакол аб стварэннi сумеснага беларуска-расiйскага газатранспартнага прадпрыемства на базе ААТ «Белтрансгаз». Сяргей Сiдорскi адзначыў, што, узяўшы на сябе абавязацельства аб стварэннi такога СП яшчэ чатыры гады таму, Беларусь паслядоўна выконвала iх перад Расiйскай Федэрацыяй. «Перашкодай была цана», — дадаў ён. Незалежная кампанiя ацанiла сiстэму «Белтрансгазу» ў больш як $5 млрд. «Тут з нашымi калегамi мы знайшлi разуменне. $5 млрд — гэта фiксаваная на сёння цана «Белтрансгазу». Мы дамовiлiся аб тым, што 50-працэнтны пакет акцый гэтага прадпрыемства пяройдзе «Газпраму», якi на працягу чатырох гадоў роўнымi долямi будзе выплачваць Беларусi палавiну кошту «Белтрансгазу». У гэтых умовах мы стартуем з пачатку 2007 года», — растлумачыў прэм’ер-мiнiстр. Паводле яго слоў, пакуль не вырашаным для бакоў застаецца пытанне, якое датычыцца пошлiн на нафту. «Беларусь плацiць за нафту па сусветных цэнах. Нам прапаноўваюць яшчэ да гэтых цэн дабавiць $160 з 1 студзеня 2007 года. Таму я далажыў Савету Бяспекi нашай краiны аб тым, што эканомiка краiны не ў стане купляць нафту даражэй, чым па сусветных цэнах», — сказаў Сяргей Сiдорскi. Нагадаем, пры ўвядзеннi ўвазных мытных пошлiн на нафту для Беларусi цана паставак павялiчыцца да больш як $400. Таму Беларусь адмовiлася ад куплi нафты ў Расii на такiх умовах. «Ужо некалькi дзён мы не вядзём закупку. Нашы партнёры — расiйскiя нафтавыя кампанii — таксама са шкадаваннем, разуменнем ставяцца да гэтага пытання, таму што няма сэнсу пастаўляць па такiх завышаных цэнах у Беларусь нафту», — растлумачыў кiраўнiк урада. Сяргей Сiдорскi таксама паведамiў, што Беларусь прапанавала Расii падзялiць экспартныя пошлiны на нафтапрадукты ў суадносiнах 50 на 50.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, 31 снежня ў Маскве быў падпiсаны кантракт на пастаўку i транзiт газу на 2007—2011 гады. Так, цана расiйскага газу пры пастаўках у 2007 годзе |
|