Калядны турнiр
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Учора ў Мiнску адбылася афiцыйная цырымонiя адкрыцця Каляднага мiжнароднага турнiру аматараў хакею на прызы Прэзiдэнта Беларусi. У ёй узяў удзел кiраўнiк дзяржавы.Паводле слоў мiнiстра спорту i турызму Аляксандра Грыгарава, галоўнай асаблiвасцю сёлетнiх спаборнiцтваў, трэцiх па лiку, стала самае вялiкае прадстаўнiцтва ўдзельнiкаў — 12 каманд (Расiя, Украiна, Казахстан, Славакiя, Канада, Германiя, Фiнляндыя i г. д.). На лёдзе сустрэнуцца ветэраны i моладзь: хакеiсты, якiя на працягу пяцi апошнiх гадоў не выступалi на афiцыйных мiжнародных стартах, а таксама па пяць iгракоў у адной дружыне ва ўзросце не больш чым 25 гадоў. Каманды падзелены на чатыры групы. У прыватнасцi беларуская дружына стартуе ў трыо «А», дзе сустрэнецца з украiнцамi i швейцарцамi. Матчы праходзяць на трох сталiчных арэнах: у Палацы спорту, у парку Горкага i ў Лядовым палацы па вулiцы Прытыцкага. Старшыня федэрацыi хакея краiны Уладзiмiр Навумаў запэўнiў, што ўдзельнiкi па-за лёдам сумаваць не будуць, бо запланавана цiкавая культурная праграма. Што чакаюць ад удзелу навiчкi i якое ўражанне ў iх ад арганiзацыi спаборнiцтваў? Напрыклад, Сцiў Байсвангер, iгрок канадскай каманды, якая ўпершыню завiтала ў Мiнск, адзначыў: «Турнiр арганiзаваны на добрым узроўнi. Я вельмi ўдзячны беларускай федэрацыi хакея, што нас запрасiлi прыехаць, бо гэта для нас — цудоўная магчымасць атрымаць новы вопыт i пазнаёмiцца з новай краiнай. Аднак канадцы прызвычаiлiся выкладвацца па максiмуму, таму будзем змагацца за прызавыя месцы». Што ж датычыцца «старэнькiх», якiя ўжо двойчы былi ў фiнале (маю на ўвазе расiйскую дружыну), то Аляксандр Мядзведзеў, капiтан каманды, намеснiк кiраўнiка Газпрама, заўважыў, што калядны турнiр у Мiнску — гэта заўжды адсутнасць дагаворных матчаў, прыгажосць i бяспека. Пераможца спаборнiцтваў стане вядомы напярэдаднi Калядаў. Чакаецца, што ў саставе беларускай каманды, якая перамагала на турнiры, згуляе i Прэзiдэнт нашай краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску адбылася афiцыйная цырымонiя адкрыцця Каляднага мiжнароднага турнiру аматараў хакею на прызы Прэзiдэнта Беларусi. У ёй узяў удзел кiраў
|
|