21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Зяцёк, пад’язджаю, сустракай!»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

або Пiльнуйце дакументы i гасцей

Роўна два гады таму ў першы дзень новага года я ехала ранняй электрычкай «Брэст—Мiнск». Вагон быў амаль пусты. Неабходнасць ехаць у такi час, калi людзi толькi заканчваюць святочныя вечарынкi, у сукупнасцi з некаторымi iншымi абставiнамi стваралi настрой фiласофска-меланхалiчны. Але парушылi яго дзве вясковыя бабулькi, што зайшлi ў вагон недзе недалёка ад Iвацэвiчаў. Жанчыны гадоў пад семдзесят, апранутыя па-святочнаму, выглядалi надзвычай бадзёра i жыццярадасна. Не паспелi кабеты ўсесцiся, як пачалi наперабой дзялiцца ўражаннямi ад сустрэчы Новага года. З гэтай вясёлай гамонкi стала ясна, што сельскiя жыхаркi — даўно ўдовы, але святочным вечарам павесялiлiся ў добрай кампанii, а ранкам выбралiся ў госцi. Заўважу, што два гады таму мабiльныя тэлефоны не былi такой масавай з’явай, як цяпер.

I калi падчас гуллiвай гамонкi раннiх пасажырак у сумцы адной з iх нешта гучна затрашчала, я падумала: «З будзiльнiкам яна хiба ездзiць?». Але бабуля хуценька выцягнула з рыдыкюля, пэўна, яшчэ сваёй маладосцi сiнi апарат памерам ледзь не з цаглiну i гучна загаварыла ў яго: «А, зяцёк, пад’язджаю, сустракай!».

Адразу радасна зрабiлася за гэтых незнаёмых бабулек. Толькi ў амерыканскiх цi французскiх раманах можна сустрэць апiсанне, як весела i змястоўна могуць адпачываць iх пенсiянеркi разам са сваiмi бой-фрэндамi. А вось цi змаглi б яны карову дагледзець, свiней, курэй накармiць, а потым пайсцi на гулянку, вялiкае пытанне.

У нас жа чамусьцi лiчыцца, што святочныя вечарынкi — забавы маладых. Яно, вядома, у маладосцi бывае больш прыгод, больш рамантыкi. Да гэтай пары памятаецца навагодняя ноч у iнтэрнаце на вулiцы Кастрычнiцкай, у якiм пражылi студэнцкiя гады большасць журналiстаў краiны. Адзiн з кавалераў таго застолля быў крыху баязлiвым занудам, да таго ж ён ужо скончыў унiверсiтэт i ў iм жа працаваў. Ну i асаблiва завадныя дзяўчаты дамовiлiся «раскруцiць» яго. Але самае большае, што пачула наша каляжанка, якой даручылi тую асаблiвую мiсiю: «Жанна, у тебя юбка короче, чем необходимо». Потым гэту фразу мы ўспамiналi доўга. А тады ён сышоў адным з першых на свой другi паверх. Пайшоў хутка, нават куртку не захапiў. I ўжо каб зусiм пасмяяцца з небаракi, адна з нашых выйшла на лесвiчны пралёт i закрычала, што ёсць моцы з восьмага паверха ўнiз: «...скi», ты сваю адзежу забыў». Трэба было бачыць, як ён усхваляваўся: «Ну зачем она называет мою фамилию?!».

Але ж, дзякаваць Богу, на кар’еру маладога вучонага той выпадак нiякага ўплыву не меў, зараз ён прафесар аднаго з самых прэстыжных факультэтаў. А вось другi госць, дарэчы зусiм выпадковы, мог бы паплацiцца паслужным спiсам. Бо таварыш той, на тры гады старэйшы, служыў у войску пад Мiнскам. На свята атрымаў звальненне i завiтаў у родны iнтэрнат. Да нас зайшоў, хутчэй, з вiзiтам ветлiвасцi. Пасядзеў колькi мiнут, выпiў глыток шампанскага ды падаўся далей. Нiхто адразу i не заўважыў, што хлопец пакiнуў на спiнцы крэсла пiнжак. А ён так нагасцяваўся за ноч, што не памятаў, у якiя пакоi заходзiў. Але працверазенне назаўтра здарылася хутка, бо ў пiнжаку ляжаў партыйны бiлет. Людзi старэйшага пакалення ведаюць, што значыла страта названага дакумента. Мы з цяжкасцю знайшлi яго самi, аддалi тую адзежыну. Варта было паглядзець на радасць чалавека, пачуць удзячныя воклiчы i абяцаннi скрыню шампанскага. Праўда, скрынка аказалася вiртуальнай. Але ж нiчога, галоўнае, што чалавек i ў сталiцы, i пры пасадзе, i выпадак той зараз успамiнаецца са смехам.

А аднойчы я ўбачыла, што такое качацца са смеху ў прамым сэнсе. I не толькi ўбачыла. Таксама на Новы год. Усе суседзi на нашай пляцоўцы людзi добрыя. Але адзiн, палкоўнiк у адстаўцы, усеагульны любiмец. Пра людзей такога кшталту звычайна ўзнiмаюць вялiкi палец i кажуць: «Во такi мужык». А ўжо гасцiнны, прыветлiвы, — пашукаць. Яшчэ Андрэевiч, так яго ўсе называюць, адрознiваецца актыўнай жыццёвай i палiтычнай пазiцыяй. Калi ж возьме сто грамаў, пазiцыя становiцца яшчэ больш актыўнай, як аказалася. Мы з другой суседкай Любай раз-пораз бегалi адна да аднае, абменьвалiся рэцэптамi салатаў, прыбiралi лесвiчную пляцоўку. I сталi сведкамi, як да Андрэевiча завiталi госцi, як ён сустракаў-прывячаў, з абдымкамi, пацалункамi, з радасцю непрыхаванай. Прыйшлi яны, помнiцца, рана, яшчэ далёка да цемнаты. А год наступаў 97-мы, акурат пасля рэферэндуму. I трэба ж было такому здарыцца, што пазiцыi гаспадара i гасцей па некаторых пунктах унутранай палiтыкi, мякка кажучы, не супалi. З чаго пачалася размова, невядома, але абярнулася такой гарачай спрэчкай, што забылiся ўсе на свята. I што вы думаеце? Выправiў гаспадар сваiх гасцей, ды такiмi словамi, якiх мы з суседкай ад сталага i шаноўнага Андрэевiча за ўвесь час не чулi. Калi iх перакласцi на друкаваную мову, будзе прыкладна так: «Iдзiце к чорту».

Вось тады мы з Любай i ўпалi на падлозе ў маёй кватэры i лiтаральна качалiся са смеху.

Так што пакiдайце дакументы ў шафе, высвятляйце палiтычныя погляды сваiх гасцей загадзя, а яшчэ лепш, як пiша адзiн з маiх любiмых расiйскiх газетчыкаў: «Бывайце здаровыя i трымайце сябе ў руках».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Пiльнуйце дакументы i гасцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика