Купi бiлет праз Iнтэрнэт
Iгар ГОЛАД, «Мiнск—Навiны»
Камп’ютарная сiстэма цэнтралiзаванага продажу бiлетаў на праезд у пасажырскiм транспарце краiны будзе распрацавана ў першай палове гэтага года.
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, аўтавакзалы i аўтастанцыi будуць аб’яднаны ў адзiную iнфармацыйную сетку. Мiнчане i госцi сталiцы змогуць атрымлiваць даведачную iнфармацыю i бранiраваць бiлеты праз Iнтэрнэт. З’явiцца таксама магчымасць набываць бiлеты за наяўны i безнаяўны разлiкi (з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых картак) на аўтобусы, цягнiкi i самалёты ў касах пасажырскiх тэрмiналаў, незалежна ад месца адпраўлення транспарту. Атрыманне даведачнай iнфармацыi i продаж бiлетаў таксама будзе ажыццяўляцца праз iнфакiёскi, размешчаныя ў «спальных раёнах» сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камп’ютарная сiстэма цэнтралiзаванага продажу бiлетаў на праезд у пасажырскiм транспарце краiны будзе распрацавана ў першай палове гэтага года |
|