Паляванне на рысь яшчэ наперадзе
Сяргей РАСОЛЬКА
Як ужо коратка паведамлялася, да 15 красавiка на тэрыторыi Расонскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы будзе дазволены адстрэл i адлоў... рысi. Як вядома, еўрапейская рысь занесена ў Чырвоную кнiгу краiны. У чым справа? Па каментарыi мы звярнулiся да вядучага iнжынера па паляўнiчай гаспадарцы Расонскай лесапаляўнiчай гаспадаркi Франца Варсло.
— Справа ў тым, што толькi на тэрыторыi нашага раёна жыве 60 галоў рысi. Гэта даволi шмат, асаблiва калi ўлiчыць, што «лясная кошка» — птушнiца, г.зн. аснову яе рацыёна складаюць глушцы i цецерукi, на якiх таксама багаты наш край, — патлумачыў Франц Сцяпанавiч. — Адной рысi ў месяц патрэбна да 50 глушцоў, а кошт толькi адной птушкi пры арганiзацыi палявання для iншаземных паляўнiчых даходзiць да 400 еўра. Падлiчыце, якi ўрон можа нанесцi толькi адна рысь? Таму, каб нейкiм чынам зменшыць урон для такавiшчаў, гаспадарка атрымала дазвол ад Мiнпрыроды на адстрэл i адлоў 10 самцоў еўрапейскай рысi. Ён дзейнiчае з 1 снежня мiнулага года. Аднак за прайшоўшы ўжо больш чым месяц пакуль не было здабыта нiводнай «лясной кошкi», чаму ёсць свае тлумачэннi. Па-першае, вось так проста любы жадаючы дазвол на адстрэл рысi не атрымае — ён выпiсаны на работнiка гаспадаркi i працэс павiнен адбывацца выключна ў яго прысутнасцi. Па-другое, рысь актыўна будзе наведваць такавiшчы крыху пазней — у канцы лютага—пачатку сакавiка. Тады якраз — па насту — i мэтазгодна займацца яе адстрэлам цi адловам. Дарэчы, пакуль нiводнай заяўкi менавiта на адлоў драпежнiцы ад запаведнiкаў, заказнiкаў цi заапаркаў яшчэ не паступала, тым не менш пэўная колькасць рысi ўсё ж будзе найперш адлоўлена. Пэўная праблема заключаецца i ў тым, што за 30 гадоў, пакуль паляванне на рысь было забаронена, страчаны i самi навыкi таго палявання, яго спосабы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо коратка паведамлялася, да 15 красавiка на тэрыторыi Расонскай дзяржаўнай лесагаспадарчай установы будзе дазволены адстрэл i адлоў... рысi. Як в
|
|