Натхненне ад Захарава
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Перад дэбютам «Юнацтва» ў фiнале Кантынентальнага кубка трэнер мiнчан стаў лепшым iграком матча з украiнцамiУ час цырымонii адкрыцця III Каляднага Мiжнароднага турнiру аматараў хакей на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што балельшчыкi даўно назвалi гэтыя спаборнiцтвы неафiцыйным чэмпiянатам свету сярод аматарскiх каманд: «Калi на першы i другi турнiр прыязджала па 8 каманд, то зараз 12 з Еўропы, Азii, Паўночнай Амерыкi». Прэзiдэнт выказаў спадзяванне, што i сёлета гледачы ацэняць майстэрства iгракоў. У першы дзень спаборнiцтваў расiяне разграмiлi славакаў (група «С») — 8:1, чэхi — казахстанцаў (група «В») — 9:2, а аўстрыйцы — немцаў (група «D») — 7:2. Аднак з самым буйным лiкам завяршылася сустрэча гаспадароў i ўкраiнцаў. Каманда Прэзiдэнта Беларусi вельмi засмуцiла сапернiкаў — 12:1, прычым госцi змаглi закiнуць шайбу ў беларускiя вароты толькi ў канцы трэцяга перыяду (варатар Леанiд Фацiкаў адбiў два булiты, выдатна абараняў «рамку» i Аляксандр Гаўрылёнак). Цiкава, што лiк у гэтым матчы адкрыў Павел Белы, якi стаў аўтарам першай шайбы ў час гульнi ў новенькiм лядовым палацы «Металург» у Жлобiне, калi каманда Прэзiдэнта спаборнiчала з ветэранамi Гомельшчыны. Дарэчы, у паядынку з украiнцамi Павел Белы закiнуў чатыры шайбы. Таксама вызначылiся Андрэй Асташэвiч, Вадзiм Бекбулатаў, Мiхаiл Захараў, Юрый Курбыка, Алег Антоненка. Прэзiдэнт краiны зрабiў галявую перадачу i дапамог аформiць канчатковы разгромны лiк 12:1. Дарэчы, лепшым iграком у матчы стаў Мiхаiл Захараў, трэнер мiнскага клуба «Юнацтва». Сёння каманда Прэзiдэнта памераецца сiламi са швейцарцамi. Гульня, якую аматарскiя дружыны дэманструюць на Калядным турнiры, нiяк не паўплывае на вiдовiшчнасць матчаў: колькасць галоў у кожнай гульнi ў параўнанне з сустрэчамi не тое што чэмпiянату Беларусi, але i першынства свету, больш вялiкая. Такi шайбавы бум, зразумела, радуе вока балельшчыкаў, асаблiва калi атакуе iх каманда. Сакрэт жа гэтага вельмi просты: матчы праходзяць па так званых ветэранскiх правiлах (без грубай барацьбы), замест выдаленняў выконваецца булiт, а хакейны пенальцi па эмоцыях нiчым не ўступае футбольнаму адзiнаццацiметроваму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад дэбютам «Юнацтва» ў фiнале Кантынентальнага кубка трэнер мiнчан стаў лепшым iграком матча з украiнцамi |
|