ДТЗ з... крадзяжом
Iгар ГРЫШЫН
Для аршанца, якi трапiў у дарожна-транспартнае здарэнне, гэты дзень стаў па-сапраўднаму «чорным»: мала таго, што машына апынулася ў кювеце, яго яшчэ i абакралi.
Здарэнне адбылося на дарозе Брэст— Мiнск—мяжа РФ паблiзу вёскi Палявая Смалявiцкага раёна. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, жыхар Оршы тут трапiў у ДТЗ i на час пакiнуў аўто. Што i скарыстаў невядомы зладзюжка, якi мiма «прабягаў». З аўтамабiля «гаспадарлiвы» чужак забраў 3 тысячы долараў ЗША i 4 мiльёны рублёў. Пабагацеўшага «прыхватызатара» вышуквае мiлiцыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для аршанца, якi трапiў у дарожна-транспартнае здарэнне, гэты дзень стаў па-сапраўднаму «чорным»: мала таго, што машына апынулася ў кювеце, яго яшчэ i |
|