Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 11 снежня 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 14 снежня 2006 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, ст. 275; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 114, 2/1252) наступныя змяненнi: 1. У артыкуле 84: у частцы першай: словы «, апякунскiх сем’ях, прыёмных сем’ях» выключыць; словы «i якiя навучаюцца па дзённай форме навучання на падрыхтоўчых аддзяленнях дзяржаўных устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, або ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi» замянiць словамi «, якi прадастаўляецца дзяржаўнымi ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, i навучэнцам гэтых устаноў па дзённай форме навучання, у тым лiку на падрыхтоўчых аддзяленнях», слова «сем’ях» замянiць словамi «дзiцячых дамах сямейнага тыпу»; у частцы трэцяй слова «сем’ях» замянiць словамi «дзiцячых дамах сямейнага тыпу». 2. У частках першай i другой артыкула 85 слова «сем’ях» замянiць словамi «дзiцячых дамах сямейнага тыпу». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 29 снежня 2006 года, г. Мiнск. № 192—З Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi» |
|