Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 снежня 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 20 снежня 2006 года Артыкул 1. Дапоўнiць Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212; № 111, 2/1242) артыкулам 23.72 наступнага зместу: «Артыкул 23.72. Неўнясенне прапаноў аб адмене дзяржаўнай падтрымкi Неўнясенне прапаноў аб адмене аказанай дзяржаўнай падтрымкi кiраўнiком (яго намеснiкам) рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, падпарадкаванай Ураду Рэспублiкi Беларусь, абласнога выканаўчага камiтэта, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, адказным за забеспячэнне кантролю за выкананнем камерцыйнымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ўстаноўленых паказчыкаў, дасягненне якiх з’яўляецца ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкi, выкананнем некамерцыйнымi арганiзацыямi мэтаў прадастаўлення, накiрункаў выкарыстання бюджэтных сродкаў або тэрмiнаў дасягнення ўказаных мэтаў цi дасягненнем устаноўленых паказчыкаў, у выпадку iх невыканання (недасягнення) па вынiках трох справаздачных кварталаў з дня аказання дзяржаўнай падтрымкi, прадастаўленай на тэрмiн, якi не перавышае аднаго года, або па вынiках кожнага каляндарнага года на працягу тэрмiну дзеяння дзяржаўнай падтрымкi, прадастаўленай на тэрмiн больш за адзiн год, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка 30 снежня 2006 года, г. Мiнск. № 199—З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях па пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкi
|
|