Дзеяннi ў адказ Беларусi ў энергетычнай спрэчцы абсалютна лагiчныя i адэкватныя сiтуацыi
Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА
Дзеяннi ў адказ беларускага боку ў энергетычнай спрэчцы абсалютна лагiчныя i адэкватныя сiтуацыi. Аб гэтым заявiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, кiраўнiк прэс-службы Прэзiдэнта Беларусi Павел Лёгкi.
«Заявы некаторых расiйскiх чыноўнiкаў наконт таго, што наша краiна быццам бы займаецца разбурэннем мытнага саюза, не адпавядаюць сапраўднасцi. Менавiта расiйскi бок сваiмi нядаўнiмi дзеяннямi i па ўвядзенню экспартнай пошлiны на сырую нафту, i па мерах па нетарыфнаму рэгуляванню адносна беларускiх тавараў у Расii сам фактычна пачаў разбураць мытны саюз. Таму сёння трэба дакладна бачыць, хто першы парушае пагадненнi па забеспячэнню свабоднага гандлю памiж дзвюма краiнамi. Зусiм вiдавочна, што гэта не Беларусь», — падкрэслiў Павел Лёгкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеяннi ў адказ беларускага боку ў энергетычнай спрэчцы абсалютна лагiчныя i адэкватныя сiтуацыi. Аб гэтым заявiў, адказваючы на пытанне карэспандэнта
|
|