21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перш-наперш трэба аформiць пасведчанне аб спадчыне

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша дачка жыла ў Мiнску з сям’ёй, працавала на заводзе. Калi пачалася прыватызацыя завода, яна ўклала ўсе свае чэкi «Маёмасць» i нашы чэкi ў гэтую справу. Мы ёй аддалi iх, нiчога не афармляючы. У нас зараз няма нiякiх дакументаў. У лiпенi 2005 года наша дачка загiнула, у яе засталiся муж i два сыны, старэйшы жыве з бацькам у Мiнску. Пасля смерцi мацi ўсе вырашылi, што менавiта ён зоймецца афармленнем спадчыны. На заводзе яму выдалi нейкую даведку, але не запрасiлi на сход акцыянераў, не выплацiлi нiякiх дывiдэндаў. Што трэба зрабiць, каб сына памерлай дачкi, нашага ўнука, прызналi нашчадкам-акцыянерам завода, дзе дачка адпрацавала 25 гадоў?

А.В. БРУЕВА,

Ашмянскi раён.

На жаль, у лiсце адсутнiчаюць дакладныя звесткi, што былi патрэбны для падрыхтоўкi падрабязнага адказу на гэты запыт: назва завода, дзе працавала дачка заяўнiкаў, яе прозвiшча. Не зусiм зразумела, якую даведку атрымаў на прадпрыемстве яе старэйшы сын. Таму з дапамогай спецыялiстаў Мiнiстэрства эканомiкi паспрабуем у агульных рысах зарыентаваць нашых чытачоў, што ж iм трэба рабiць. Адразу заўважым, што нiякай забароны на тое, каб адзiн з членаў сям’i стаў спадчыннiкам, у тым лiку i па акцыях, якiмi валодала дачка, жонка i мацi людзей, якiя да нас звярнулiся, няма. Але перш-наперш трэба аформiць у натарыуса або праз суд (у залежнасцi ад магчымай сiтуацыi) пасведчанне аб спадчыне. Пакуль гэтага не будзе зроблена, аб далейшым развiццi падзей гаварыць заўчасна. I толькi з пасведчаннем аб спадчыне трэба звяртацца на прадпрыемства, дзе падкажуць усё астатняе.

Што датычыцца асобнага пытання наконт выплаты дывiдэндаў, мусiм заўважыць (абапiраючыся на аналагiчныя запыты чытачоў у мiнулым), што сумы гэтыя вельмi часта бываюць мiзэрнымi. Хоць, паўторымся, мы не валодаем усёй патрэбнай iнфармацыяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша дачка жыла ў Мiнску з сям’ёй, працавала на заводзе. Калi пачалася прыватызацыя завода, яна ўклала ўсе свае чэкi «Маёмасць» i нашы чэкi ў гэтую сп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика