Калi крэдыт быў iльготны...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне На будаўнiцтва кватэры я браў крэдыт у банку. Пабудаваўся, жыву. Зараз мне прапануюць добрую работу ў iншым населеным пункце. Схiльны згадзiцца i пераехаць туды. Напiшыце, цi змагу я пасля пагашэння крэдыту адразу прадаць кватэру?Г. Булавацкi, Брэсцкая вобл. Абмежаваннi ў праве свабоднага распараджэння кватэрай, пабудаванай з выкарыстаннем банкаўскага крэдыту, устаноўлены толькi для грамадзян, якiя атрымалi на гэтыя мэты льготныя крэдыты ў ААБ «Беларусбанк». У адпаведнасцi з падпунктам 1.19 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 200 г. № 185 продаж такiх кватэр да поўнага пагашэння льготнага крэдыту не дапускаецца, а на працягу 3 гадоў з дня пагашэння крэдыту можа ажыццяўляцца адпаведнаму мясцоваму i выканаўчаму органу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Што датычыцца крэдытаў, атрыманых ва ўказаным банку на агульных умовах, то абмежаваннi на продаж кватэр пасля пагашэння крэдыту не прадугледжаны. Неабходна таксама адзначыць, што пры адчужэннi або закладзе жылога памяшкання патрабуецца згода ўсiх паўналетнiх членаў сям’i ўласнiка жылога памяшкання, якiя пражываюць разам з iм i маюць права карыстання жылым памяшканнем. Адчужэнне жылога памяшкання, у якiм пражываюць непаўналетнiя члены сям’i ўласнiка, дапускаецца толькi са згоды органа апекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На будаўнiцтва кватэры я браў крэдыт у банку. Пабудаваўся, жыву. Зараз мне прапануюць добрую работу ў iншым населеным пункце. Схiльны згадзiцца i пера
|
|