Элiту могуць пашырыцьСпорт-тайм У заключным матчы маладзёжнага чэмпiянату свету ў Швецыi беларусы пацярпелi ад славакаў — 0:9. Такiм чынам, каманда Эдуарда Занкаўца заняла апошняе 10-е месца i развiтваецца з хакейнай элiтай. Праўда, у беларускай дружыны ёсць яшчэ шанц застацца ў мацнейшым дывiзiёне: чыноўнiкi Мiжнароднай федэрацыi хакея вядуць размову наконт пашырэння элiты да 12 каманд. Калi такое рашэнне будзе прынята, то сёлета вышэйшы дывiзiён нiхто не пакiне.ЖАЎНОЎ СЯРОД ЛЕПШЫХ «МАСКВIЧОЎ» Галкiпер нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу Юрый Жаўноў, паводле меркавання балельшчыкаў расiйскай каманды «Масква», стаў другiм у апытаннi «Лепшы iгрок каманды-2006». Мацнейшым жа ў мiнулым сезоне прэм’ер-лiгi прызнаны форвард «гараджан» Раман Адамаў, якi абагнаў Жаўнова толькi на два пункты. САМЫЯ ПРЫГОЖЫЯ — НА ЗЯМЛI I НА ВАДЗЕ У канцы года быў падведзены рэйтынг самых прыгожых спартсменаў свету. Сярод жанчын найпрывабнейшай стала расiйская тэнiсiстка Марыя Шарапава, другое месца ў валейбалiсткi Габрыэлы Рыс, а замыкае тройку прыгажунь, як гэта нi дзiўна, расiянка Ганна Курнiкава, якая ўжо тры гады не з’яўлялася на корце. Сярод мужчын перамог серфер Келлi Слейтар, на другой пазiцыi — футбалiст мадрыдскага «Рэала» Дэвiд Бэкхэм, на трэцяй — паўабаронца лонданскага «Арсенала» i зборнай Швецыi Фрэдрык Юнгберг. РАРЫТЭТ ДЛЯ ШУМI Сямiразовы чэмпiён свету па «Формуле-1» Мiхаэль Шумахер зрабiў сабе на дзень нараджэння рарытэтны падарунак — аўтамабiль Shеlbу Соbrа Dауtоnа. У 60-я гады мiнулага стагоддзя такiх машын, якiя былi распрацаваны спецыяльна для аўтагонак, было зроблена толькi шэсць. Цiкава, што пяць аўто сканструявалi ў Iталii, а адно — у ЗША. Прычым даныя аб апошняй машыне былi згубленыя на тры дзесяцiгоддзi, але ў 2001-м аўто знайшлi ў Калiфорнii. Якi з гэтых цудаў набыў Шумахер, не ўдакладняецца. «ФУТБОЛЬНАЕ ПОЛЕ» НА... МАРСЕ Калектыў данецкай футбольнай каманды «Шахцёр» падарыў прэзiдэнту свайго клуба Рынату Ахметаву сертыфiкат на ўладанне зямельным участкам памерам з футбольнае поле на Марсе. Такi арыгiнальны прэзент быў зроблены на юбiлей: Ахметаў узначальвае праўленне «Шахцёра» ўжо дзесяць гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У заключным матчы маладзёжнага чэмпiянату свету ў Швецыi беларусы пацярпелi ад славакаў — 0:9 |
|