У Беларусi 9 студзеня пачынаецца датэрмiновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў
Наталля Iльiчова, БЕЛТА
Датэрмiновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склiкання пачынаецца 9 студзеня — за 5 дзён да асноўнага, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай ЛАЗАВIК. Нагадаем, дата выбараў назначана на 14 студзеня.
Сакратар ЦВК падкрэслiў, што кожны грамадзянiн без тлумачэння прычыны можа прагаласаваць датэрмiнова. З 9 па 13 студзеня выбарчыя ўчасткi будуць працаваць штодзень з 10 да 14 i з 16 да 19 гадзiн. На выбарах трэба будзе сфармiраваць 1 581 мясцовы Савет (6 абласных i Мiнскi гарадскi, 118 раённых, 13 гарадскiх у гарадах абласнога падпарадкавання, 14 гарадскiх у гарадах раённага падпарадкавання, 66 пасялковых i 1363 сельскiя). У агульнай колькасцi будзе выбрана больш як 22,5 тыс. дэпутатаў Саветаў розных тэрытарыяльных узроўняў. «На ўчастках сёння ўжо ёсць спiсы выбаршчыкаў, i кожны грамадзянiн мае права прыйсцi i праверыць, цi ўключаны ён у гэты спiс. Калi не, то памылку можна выправiць на месцы рашэннем самой участковай камiсii. У адрозненне ад iншых дзяржаў у нас тут не патрабуецца нiякiх бюракратычных працэдур», — расказаў Мiкалай Лазавiк. Бюлетэнi для галасавання будуць выдавацца выбаршчыкам пры прад’яўленнi пашпарта або дакумента, што яго замяняе: студэнцкага або ваеннага бiлетаў, пенсiйнага пасведчання, службовага пасведчання дзяржслужачага, даведкi органаў унутраных спраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Датэрмiновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25-га склiкання пачынаецца 9 студзеня — за 5 дзён да асноўнага, паведамiў карэспандэнту |
|