У Беларусi вызначаны парадак выпуску аблiгацый, забяспечаных абавязацельствамi па крэдытах на жыллё
БЕЛТА
Ва ўрадзе У Беларусi вызначаны парадак выпуску, абарачэння i пагашэння аблiгацый, якiя выпускаюцца банкамi. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiнiстраў i Нацыянальнага банка Беларусi ад 29.12.2006 года № 1753/22.Новы дакумент рэгулюе асаблiвасцi выпуску, размяшчэння, абарачэння i пагашэння аблiгацый, забяспечаных абавязацельствамi па вяртанню асноўнай сумы доўгу i выплаце працэнтаў па прадастаўленых крэдытах на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад заклад нерухомай маёмасцi. Аблiгацыi будуць выпускацца банкам-эмiтэнтам, якi ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку прыцягненне ва ўклады сродкаў фiзiчных асоб, па ўзгадненню з Нацыянальным банкам. Пры гэтым сродкi, атрыманыя гэтымi банкамi ад выпуску аблiгацый, будуць накiроўвацца на рэфiнансаванне раней выдадзеных крэдытаў на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад заклад нерухомай маёмасцi. Аблiгацыi будуць выпускацца ў бездакументарнай форме (у выглядзе запiсу на рахунках). Забеспячэннем аблiгацый з’яўляюцца абавязацельствы юрыдычных i фiзiчных асоб па вяртанню асноўнай сумы доўгу i выплаце працэнтаў па прадастаўленых банкамi-эмiтэнтамi крэдытах на будаўнiцтва, рэканструкцыю або набыццё жылля пад заклад нерухомай маёмасцi. Правядзенне здзелак куплi-продажу аблiгацый пры iх абарачэннi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi будзе ажыццяўляцца праз гандлёвую сiстэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая бiржа». Пры гэтым набыццё фiзiчнымi асобамi аблiгацый пры iх размяшчэннi i правядзенне здзелак куплi-продажу праз гандлёвую сiстэму бiржы будзе ажыццяўляцца праз банкi, якiя маюць права ва ўстаноўленым парадку прыцягваць ва ўклады сродкi фiзiчных асоб на падставе дагавора, заключанага памiж фiзiчнай асобай i банкам. Пагашэнне аблiгацый i выплата па iх працэнтнага даходу будзе праводзiцца банкам-эмiтэнтам у тэрмiны i парадку, названых у праспекце эмiсii (рашэннi аб выпуску) аблiгацый у адпаведнасцi з заканадаўствам аб каштоўных паперах. У дакуменце таксама сказана, што банк-эмiтэнт мае права застрахаваць сваю адказнасць перад уладальнiкамi аблiгацый за прычыненне шкоды ў сувязi з невыкананнем абавязацельстваў па аблiгацыях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi вызначаны парадак выпуску, абарачэння i пагашэння аблiгацый, якiя выпускаюцца банкамi. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Мiн |
|