Навагоднi падарунак — выратаванае жыццё
Марына ЭВЕРСМАН
Буднi «Аховы» Не так даўно мы расказвалi аб тым, як супрацоўнiкi Лепельскага аддзела Дэпартамента аховы выратавалi чалавека на пажары. I лiтаральна напярэдаднi навагодняга свята каля 10 гадзiн вечара двое супрацоўнiкаў таго ж Лепельскага аддзела Дэпартамента аховы, а менавiта прапаршчык мiлiцыi Уладзiслаў Кармiлiчаў i старшына мiлiцыi Дзмiтрый Клачкоў, не раздумваючы, кiнулiся ў ледзяную ваду, каб выцягнуць адтуль 50-гадовага мужчыну...Праз некалькi хвiлiн на месца здарэння прыбыў першы намеснiк начальнiка Лепельскага РАУС маёр мiлiцыi Аляксандр Гарус, якi таксама паспяшаўся на дапамогу. Ужо ўтраiх мiлiцыянеры выцягнулi чалавека на бераг. Брыгада «хуткай дапамогi» даставіла выратаванага ў рэанiмацыйнае аддзяленне Лепельскай цэнтральнай бальнiцы з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Прапаршчык мiлiцыi Уладзiслаў Кармiлiчаў таксама змешчаны ў бальнiцу з тымi ж сiмптомамi. Дарэчы, абодва мiлiцыянеры аховы — старшына Клачкоў i прапаршчык Кармiлiчаў — маюць свае сем’i, у якiх выхоўваюцца дзецi адпаведна 2 i 5 гадоў. Старшына Клачкоў ужо мае 18 заахвочванняў па службе, а яго калега Уладзiслаў паспяхова вучыцца на 3-м курсе Акадэмii МУС. Кiраўнiцтвам Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь прынята рашэнне аб заахвочваннi супрацоўнiкаў Лепельскага аддзела мiлiцыянера-кiнолага ўзвода мiлiцыi старшыны Дзмiтрыя Васiльевiча Клачкова i прапаршчыка мiлiцыi Уладзiслава Вiтальевiча Кармiлiчава за iх па-сапраўднаму геройскi ўчынак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не так даўно мы расказвалi аб тым, як супрацоўнiкi Лепельскага аддзела Дэпартамента аховы выратавалi чалавека на пажары |
|