21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кропка ў энергетычнай спрэчцы не пастаўлена?..

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Погляд

Сiтуацыя вакол энергетычнай спрэчкi, якая сёння назiраецца памiж Беларуссю i Расiяй, можа знайсцi сваё вырашэнне ў блiжэйшы час — зацiкаўленыя бакi павiнны абмеркаваць усе акалiчнасцi гэтага пытання за сталом перагавораў, — такую думку ў гутарцы з нашым карэспандэнтам выказаў эксперт «Звязды», дэкан эканамiчнага факультэта БДУ, прафесар Мiхаiл КАВАЛЁЎ.

— Па-першае, кантракт у 100 долараў за 1 тысячу кубiчных метраў газу, сапраўды, iстотна пагаршае ўмовы гаспадарання для беларускiх суб’ектаў, ставiць iх ў няроўнае становiшча з расiйскiмi, — каментуе рашэнне аб павышэннi расiйскiм бокам кошту блакiтнага палiва для нашай краiны Мiхаiл Кавалёў. — Аднак ва ўмовах, што склалiся, гэта максiмум з таго, што змаглi атрымаць нашы перагаворшчыкi. Па-другое, мы выключна правiльна зрабiлi, што раздзялiлi два пытаннi — продаж акцый «Белтрансгазу» i цану на газ. Тое, што прапаноўвалi расiяне — было нявыгадна палiтычна i псiхалагiчна для Беларусi: гэта выглядала б так, што мы атрымлiваем газ танна, аднак пры гэтым забывалася б пра тое, што частку палiва мы аплацiлi «Белтрансгазам». А так, як казаў Прэзiдэнт Расii: «Катлеты — асобна, мухi — асобна». Гэта значыць: газ — асобна, «Белтрансгаз» — асобна. На мой погляд, тут усё зроблена прафесiянальна.

— Тым не менш аднаго «сюрпрызу», што атрымалi мы напярэдаднi Новага года ад расiйскiх партнёраў, як высветлiлася, было мала. Урадам суседняй дзяржавы таксама прынята рашэнне, якое па сутнасцi парушае пагадненнi па забеспячэнню свабоднага гандлю памiж дзвюма краiнамi, — РФ увяла пошлiны на экспартуемую ў Беларусь нафту.

— Трэба прызнаць, што гэта пытанне больш балючае, чым газ. Размова iдзе аб iстотна большых сумах. Калi Расiя аб’явiла, што фактычна выходзiць з мытнага саюза i будзе браць экспартную пошлiну на мяжы з Беларуссю, яна сапраўды паставiла нас у надзвычай складанае становiшча. 15 працэнтаў ад экспартнай пошлiны, якiя прапаноўвалi нам расiйскiя нафтавiкi з панскага пляча, зразумела, было непрымальным варыянтам для нашай краiны, улiчваючы значную залежнасць расiйскiх паставак у Еўропу ад той палiтыкi, якую мы тут праводзiм. Я заўсёды казаў, што энергетычная бяспека Беларусi заснавана на велiчынi патоку, што праходзiць праз нашу рэспублiку. Усё ж такi мы «сядзiм» на трубах, па якiх праходзiць палiва, i калi труба мае вельмi вялiкi дыяметр — тым большая наша энергетычная бяспека. Таму наш адказ быў адэкватны, мы перапасавалi мяч на расiйскi бок. Наўрад цi расiяне пагодзяцца плацiць пошлiну ў 45 долараў ЗША — для iх гэта нявыгадна. Усiм зразумела, што iдзе гандаль у дзяльбе экспартных пошлiн на нафту, i фактычна размова iдзе аб тым, застанёмся мы ў адзiнай мытнай прасторы цi не. Мяркую, як толькi святы скончацца, расiяне пойдуць на перагаворы.

— З 1 студзеня Беларусь, як мы ўжо ўзгадвалi, увяла мытную пошлiну на транспарцiроўку нафты па нафтаправоду, што праходзiць праз тэрыторыю нашай краiны. Зараз шмат размоў вакол таго, наколькi прымальная велiчыня гэтай пошлiны?

— Пытанне аб 45 доларах, магчыма, дыскусiйнае. I, магчыма, што гэтай мытнай пошлiны не будзе, а будуць у разумнай прапорцыi падзелены экспартныя пошлiны. Прычым не важна, як мы яе назвалi. Мы маглi гэта назваць экалагiчным зборам: усё ж такi праз нашу тэрыторыю праходзiць экалагiчна небяспечны тавар у вялiкай колькасцi, якi да таго ж каштуе астранамiчна дорага. Нават 3,5 мiльярда долараў за транзiт, па вялiкаму рахунку, улiчваючы колькi каштуюць 70 мiльёнаў тон нафты, для расiян невялiкая сума. Аднак у адрозненне ад газу, дзе ў перагаворах удзельнiчала дзяржаўная кампанiя «Газ- прам», тут ужо закрануты iнтарэсы не толькi расiйскай кампанii «Транснафта», але, безумоўна, iнтарэсы i расiйскiх транснацыянальных нафтавых карпарацый накшталт «Лукойла» i iнш. Таму тут будзе больш балючае пытанне. Хоць значная частка нафты перапрацоўвалася на беларускай тэрыторыi, выйгравалi не толькi беларусы, але i расiйскiя пастаўшчыкi нафты: тут быў больш выгадны канал паставак, чым праз iншыя сумежныя дзяржавы. Таму расiйскiя нафтавыя алiгархi з вялiкiм задавальненнем запампоўвалi ў Беларусь нафту, тут яе перапрацоўвалi i атрымлiвалi дадатковы прыбытак з-за крыху меншых экспартных пошлiн у нашай краiне, чым у РФ.

Я б хацеў звярнуць увагу на тое, што мы ўсё ж такi дзве брацкiя дзяржавы i доўга гуляць у паддаўкi i тым, i другiм не трэба. Паўтаруся: мяркую, як толькi ў Расii скончацца святы, яны сядуць за стол перагавораў. А вось канчатковая прапорцыя дзяльбы экспартных пошлiн, зразумела, будзе залежыць ад майстэрства перагаворшчыкаў — i з таго, i з другога боку. Для нас, на мой погляд, дзейсным iнструментам напярэдаднi перагавораў у шэрагу iншых мераў маглі б стаць i захады, у выніку якіх уся Еўропа таксама ўсвядомiла б, што Беларусь тут iграе значную ролю, i iдзе на гэты крок вымушана, таму што расiяне пад маркай святаў нiяк не адрэагавалi на тое, што спачатку неабходна вызначыцца па галоўных пытаннях, а толькi потым святкаваць.

Сваё бачанне праблемы, што датычыцца сiтуацыi ў энергетычнай спрэчцы, выказаў «Звяздзе» кiраўнiк цэнтра «Стратэгiя» Леанiд ЗАIКА. У прыватнасцi, мы запыталiся ў эксперта: як, на яго погляд, далей будуць развiвацца падзеi?

— Далей як у боксе — да першай траўмы: атрымлiваеш першую сур’ёзную траўму i суддзя спыняе матч, — лiчыць Леанiд Заiка. — Расiяне могуць абмежаваць iмпарт тавараў з Беларусi. Тады мы што-небудзь увядзём, затым — яны, потым зноў мы... I, вобразна кажучы, з’ядзiм па шклянцы гарчыцы. Нехта першы павiнен спынiцца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiтуацыя вакол энергетычнай спрэчкi, якая сёння назiраецца памiж Беларуссю i Расiяй, можа знайсцi сваё вырашэнне ў блiжэйшы час — зацiкаўленыя бакi па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика