Дэбютавалi i — перамаглi
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Хакеiсты сталiчнага «Юнацтва» ўпершыню сталi ўладальнiкамi Кантынентальнага кубкаБеларуская каманда была адзiнай з чатырох суперфiналiстаў, каму давялося заваёўваць «бiлет» у венгерскi Секешфехервар, дзе тры гады запар разыгрываецца ганаровы трафей. Аўтаматычна ўдзельнiкамi турнiру сталi сярэбраны прызёр мiнулага першынства Расii — омскi «Авангард», гаспадар спаборнiцтваў — чэмпiён Венгрыi «Алба Волан» i клуб фiнскай SM-лiгi «Iльвес» (Тамперэ). Нагадаю, што ў рашаючую стадыю мiнчане прабiлiся пасля свайго трыумфу ў паўфiнале, якi праходзiў у сталiчным Палацы спорту ў лiстападзе мiнулага года: беларусы не пусцiлi ў галоўны раўнд аўстрыйскi «Рэд Бул» (1:0), украiнскi «Сокал» (7:2) i казахстанскi «Казахмыс» (2:1 па булiтах). Пасля гэтага поспеху галоўны трэнер «Юнацтва» Мiхаiл Захараў заявiў, што ў Венгрыю яго дружына едзе толькi i не памылiўся ў сваёй упэўненасцi. Уладальнiк Кантынентальнага кубка вызначыўся ў апошнi дзень турнiру. На рахунку «Юнацтва» i «Авангарда» было па дзве перамогi — над «Iльвесам» (адпаведна 3:2 i 4:1) i «Алба Воланам» (5:2 i 6:2). Нi асноўны час, нi авертайм чэмпiёна не выявiлi, таму ўсё вырашылi булiты. Матч завяршыўся з лiкам 2:1 на карысць мiнчан. Сiмвалiчна, што пераможныя шайбы ў саставе беларусаў закiнулi ветэраны Андрэй Кавалёў i Iгар Андрушчанка, якiя i вывелi сваю каманду ў гэты Суперфiнал. Зараз зусiм па-iншаму ўспрымаюцца словы Кавалёва, якi пасля напружанага паўфiнальнага матча з казахамi назваў сябе «старычком», для якога выхад у Суперфiнал — цi не апошняя магчымасць «засвяцiцца» ў лядовым свеце: хакеiсты з гадамi не старэюць, а набiраюцца вопыту. Заўважу, што выхаванец мiнскага «Юнацтва» Аляксей Калюжны, якi выступае за омскi «Авангард», не змог рэалiзаваць хакейны пенальцi ў матчы супраць сталiчнага клуба. Дагэтуль лепшым поспехам беларусаў было другое месца «Гомеля» ў 2004 годзе (уступiлi славацкаму «Словану»), а расiян — леташняя перамога тальяцiнскай «Лады». Хакеiсты ж «Юнацтва» даказалi, што нездарма тры гады запар становяцца чэмпiёнамi Беларусi. Такi моцны камандны дух жыве толькi сярод мацнейшых. ВЫЙГРАЛI ГЛЕДАЧЫ Як i на двух мiнулых спаборнiцтвах, у фiнале III Каляднага мiжнароднага турнiру аматараў хакея на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь сустрэлiся беларусы i расiяне. Праўда, сёлета вынiк матча аказаўся iншым: раней двойчы перамагала каманда Прэзiдэнта (11:5, 7:4), а зараз з мiнiмальнай перавагай мацнейшымi аказалiся нашы ўсходнiя суседзi (4:3). Трэцяе месца заняла фiнская дружына, якая выйграла ў аўстрыйцаў — 8:6. Лепшымi iгракамi турнiру сталi: варатар Максiм Мiхайлоўскi i нападаючы Леў Бердзiчэўскi (Расiя), абаронца Алег Мiкульчык i бамбардзiр Андрэй Асташэвiч (Беларусь). Прыз глядацкiх сiмпатый атрымаў шведскi варатар Бiт Кiндлер. Падчас цырымонii закрыцця спаборнiцтваў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў першую чаргу ў турнiры выйгралi балельшчыкi, бо правядзенне ў сталiцы хакейных спаборнiцтваў стала вялiкiм святам для прыхiльнiкаў гульнi для сапраўдных мужчын. Калядны мiжнародны турнiр не толькi набыў пастаянную прапiску ў Мiнску, але i стаў неафiцыйным чэмпiянатам свету сярод аматарскiх каманд, паказаў, наколькi беларусы любяць хакей. Не змог прапусцiць Калядны турнiр i трохразовы алiмпiйскi чэмпiён Уладзiслаў Траццяк, якi ўзначальвае федэрацыю хакея Расii. Паводле яго слоў, перамогi на турнiры былi вартыя абодва фiналiсты, але ўдача аказалася на баку гасцей. Галоўнае — не тое, хто выйграў, а тое, што спаборнiцтвы спрыяюць папулярызацыi гульнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакеiсты сталiчнага «Юнацтва» ўпершыню сталi ўладальнiкамi Кантынентальнага кубка |
|