Кожнаму скверу — сваю назву
Скверы i парк, якiя да гэтага часу на карце горада абазначалiся толькi як «зялёныя масiвы», набылi назвы. Так, сквер на скрыжаваннi вулiц Кiсялёва i Старавiленскай стаў Сцяпанаўскiм садам, праспекта Машэрава i вулiцы Старажоўскай — Старажоўскiм скверам, уздоўж Сляпянскай сiстэмы — Антонаўскiм паркам. Мiнчане, якiя пражываюць на вулiцах Варанянскага i Ляўкова, будуць прагульвацца ў скверы Сенажаны, Прытыцкага, Глебкi i Матусевiча — парку Цiволi, вулiцы Чарвякова i Старавiленскага тракту — Пераспенскiм скверы. А сквер памiж вулiцамi Ленiнградскай, Свярдлова i Кiрава, вядомы мiнчанам як Мiхайлаўскi, цяпер па рашэнню дэпутатаў Мiнгарсавета будзе афiцыйна так называцца.
Наталля ЗАЯЦ, «Мiнск—Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скверы i парк, якiя да гэтага часу на карце горада абазначалiся толькi як «зялёныя масiвы», набылi назвы. Так, сквер на скрыжаваннi вулiц Кiсялёва i С |
|