«Бяседа» з кампазiтарам
Ларыса ЦIМОШЫК
Юбiлеi Такая доля кампазiтара: пiсаць розную музыку — камерную, харавую, музыку да фiльмаў... Але вядомым i любiмым сёння можна стаць, ствараючы песнi. Такi час цi такая чалавечая рыса — любiць тое, што блiжэй, што прасцей для ўспрымання? А мiж тым адзiн з самых народных кампазiтараў — Леанiд Захлеўны — лiчыць, што ў наш час кампазiтар перш за ўсё павiнен быць прафесiяналам, якi ведае нотную грамату. Нават калi пiша песнi. I да гэтай думкi варта прыслухацца.Можа, Леанiд Канстанцiнавiч i строгi ў нейкiм сэнсе да сучаснай папулярнай музыкi, таму што сам прафесiянал, якi гэтаму майстэрству вучыўся ў кансерваторыi, ды яшчэ ў якiх настаўнiкаў! Цi не таму ж класiку беларускай музыкi Анатолю Багатырову трэба быць удзячным за тое, што многiя яго вучнi навучылiся прыслухоўвацца да народнай творчасцi, натхнялiся ёю i потым пiсалi свае сачыненнi. Адзiн з тых вучняў — Леанiд Захлеўны, якi ўдастоены звання народнага артыста Беларусi, станавiўся лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii краiны ў галiне музычнага мастацтва, прычым, менавiта за песенную творчасць. Можа таму, што нават свае ўласныя песнi стварыў такiмi, што iх сёння многiя лiчаць народнымi — настолькi блiзкiмi яны сталi за гады свайго гучання. Блiзкiя, — таму што прыгожыя i вельмi меладычныя, узгадайце хаця б песнi «Азёры дабрынi», «Зорачка мая», «Каля чырвонага касцёла». Песнi Леанiда Захлеўнага спявалi ў свой час Вiктар Вуячыч, Яраслаў Еўдакiмаў, ансамбль «Сябры». Сярод iх былi i патрыятычныя цыклы аб вайне (апошнi такi напiсаны да 60-годдзя Перамогi), i лiрычныя творы пра цёплыя чалавечыя пачуццi. Найчасцей iмя кампазiтара звязваюць з ансамблем народнай музыкi i песнi «Бяседа», вялiкая частка песень гэтага ансамбля напiсана Захлеўным. Ён — мастацкi кiраўнiк калектыву, лiчыце, з моманту заснавання. З таго вельмi драматычнага моманту, калi месца некалi вядомага ансамбля «Жывiца» заняў зусiм новы калектыў. А каб адразу ўсiм было зразумела, што ў iм усе свае, назву вырашылi ўзяць простую. «Бяседай» у народзе называюць задушэўныя пасядзелкi, сямейныя святы, дзе абавязкова гучаць песнi. Простыя, душэўныя i зразумелыя для ўсiх песнi выконвае ансамбль «Бяседа». Напрыканцы мiнулага года «Бяседа» адзначыла сваё 15-годдзе. 16 студзеня кампазiтару Леанiду Захлеўнаму спаўняецца 60 гадоў. Калi калектыў i яго мастацкi кiраўнiк столькi гадоў разам, цi не значыць, што гэта лёс?..
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая доля кампазiтара: пiсаць розную музыку — камерную, харавую, музыку да фiльмаў... Але вядомым i любiмым сёння можна стаць, ствараючы песнi |
|