Кубкавыя поспехiСпорт-тайм На этапе Кубка свету ў амерыканскiм Дзiр-Вэлi сярэбраную ўзнагароду заваяваў беларускi фрыстайлiст Антон Кушнiр. «Бронза» на рахунку яшчэ адной прадстаўнiцы нашай краiны Алы Цупер.Два медалi нашы спартсмены здабылi таксама на Кубку свету па фехтаванню ў Iране: сярод шаблiстаў першым стаў Аляксандр Буйкевiч, другi вынiк у спаборнiцтве шпажыстаў паказаў Вiталь Захараў. Першыя дома i ў гасцях Беларускiм юнацкiм зборным не было роўных на футбольных газонах нi ў Санкт-Пецярбургу, нi ў Мiнску. У горадзе на Няве наша юнiёрская каманда (узрост iгракоў да 19 гадоў) упершыню ў сваёй гiсторыi стала пераможцай 19-га турнiру памяцi першага вiцэ-прэзiдэнта ФIФА Валянцiна Гранаткiна: у фiнальным матчы супраць турэцкiх футбалiстаў адзiны мяч у саставе беларусаў забiў Ягор Зубовiч на 75-й хвiлiне гульнi. Яшчэ адна зборная нашай краiны (iгракi ва ўзросце да 17 гадоў) выйграла 3-i мiжнародны юнацкi турнiр на прызы Беларускай федэрацыi футбола i Мiнгарвыканкама: гаспадары спаборнiцтваў аказалiся мацнейшымi за гасцей з Украiны ў серыi пасляматчавых пенальцi — 5:4 (лiк у асноўны час — 1:1). Гэта вiкторыя стала другой для беларусаў (перамагалi летась). Дынамаўцы без медалёў Футбалiсты мiнскага «Дынама» занялi чацвёртае месца на турнiры «Аntаlуа Сuр» у Турцыi: у гульнi за трэцяе месца беларусы ўступiлi галандскаму «Дэн Гаагу» — 1:2. Уладальнiк Кантынентальнага кубка прайграў аўтсайдару Нечаканы вынiк прынёс чарговы тур Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай: аўтсайдар спаборнiцтваў «Брэст» выйграў ва ўладальнiка Кантынентальнага кубка мiнскага «Юнацтва» — 3:2. З-за гэтай аказii трохразовыя пераможцы нацыянальнага першынства перамясцiлiся з другога на трэцяе месца (86 ачкоў пасля 41-га матча). Лiдзiруе сталiчны «Керамiн» (88 ачкоў): каманда Андрэя Гусава выйграла ў кiеўскага «Сокала» — 7:4. На другой прыступцы — мiнскае «Дынама» (87 ачкоў). Вынiкi астатнiх сустрэч: «Хiмвалакно» (Магiлёў) — «Вiцебск» — 9:3, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Металург» (Жлобiн) — 2:2, «Гомель» — «Нёман» (Гродна) — 3:2 (у авертайме). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На этапе Кубка свету ў амерыканскiм Дзiр-Вэлi сярэбраную ўзнагароду заваяваў беларускi фрыстайлiст Антон Кушнiр. «Бронза» на рахунку яшчэ адной прадст
|
|