Пераход да рынкавых адносiнаў Беларусi i РФ павiнен ажыццяўляцца пры строгiм выкананнi нарматыўна-пр
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Ва ўрадзе Аб гэтым заявiў 15 студзеня журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй КАБЯКОЎ.Паводле яго слоў, заявы расiйскага боку аб тым, што вынiкам дасягнутых пагадненняў памiж Беларуссю i Расiяй у галiне нафты i газу быццам бы стала тое, што расiйскi бок у скрытым выглядзе субсiдзiруе беларускую эканомiку на суму прыкладна $5,8 млрд, не адпавядаюць рэчаiснасцi. «Гэта, па меншай меры, недакладныя разлiкi. А калi сказаць па праўдзе, гэтыя разлiкi не заснаваны на дзеючай нарматыўна-прававой базе. Для таго, каб такiя ацэнкi даваць, трэба зыходзiць з эканомiкi дзеючых пагадненняў i ўзаемных абавязацельстваў бакоў», — сказаў намеснiк прэм’ер-мiнiстра. У аснове ўзаемнага гандлю Беларусi i Расii ляжыць пратакол аб увядзеннi рэжыму свабоднага гандлю без выключэнняў i абмежаванняў. Паводле слоў Андрэя Кабякова, яшчэ тады, 11 гадоў таму, бакi зрабiлi свой выбар i пацвердзiлi раней дасягнутыя дамоўленасцi па пытаннях свабоды транзiту, умовах захавання ваенных аб’ектаў Расii на тэрыторыi Беларусi. Гэта значыць, нiякiх мытных пошлiн, абмежаванняў ва ўзаемным гандлi не павiнна быць. Фактычна за два тыднi да заканчэння 2006 года расiйскi бок паведамiў аб змяненнi ўмоў узаемнага гандлю, у адпаведнасцi з якiм «мы быццам бы завiнавацiлiся нашым партнёрам па выплаце $3,6 млрд мытных плацяжоў за нафту, якая ўвозiцца ў Беларусь». «Атрымлiваецца, што нас нехта ўтрымлiвае. Але гэтага нi ў якiм выпадку няма. Нiколi ў адносiнах з нашымi партнёрамi размовы аб тым, што нехта некага ўтрымлiваў, субсiдзiраваў або скрыта аказваў падтрымку, не было», — сказаў вiцэ-прэм’ер. «Сказаць, што нам пры гэтым падарылi $2,6 млрд, няправiльна. Спачатку нас штучна прызначылi за нешта даўжнiкамi, хоць даўжнiкамi мы сябе не лiчылi i лiчыць не будзем», — падкрэслiў ён. Як растлумачыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра, у абход пагаднення Расiя павялiчыла для Беларусi цану на газ больш як у два разы. «Мы разумеем урад Расii. Яны вельмi адказна дзейнiчаюць у адносiнах да свайго насельнiцтва, разумеючы, што змяненне па цэнах у 2007 годзе больш як на 15 працэнтаў выклiча негатыўную сiтуацыю ў эканомiцы Расii. Але чамусьцi беларусам у два разы павялiчваць цану можна. Вось такая дапамога, такая падтрымка», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён растлумачыў, што «Газпрам» нiдзе такiх умоў, як у Беларусi, не мае». Па меншай меры, два раёны рэспублiкi са 118 высечаны прасекай i там пакладзены трубы газаправода «Ямал—Еўропа». «Нiдзе ў свеце Расiя стопрацэнтнай уласнасцi ў выглядзе трубаправодаў не мае, акрамя як у Беларусi. Мы стварылi ўсе ўмовы, пайшлi на вялiкiя льготы (сотнi мiльёнаў долараў), калi будавалi газаправод «Ямал—Еўропа», калi дазволiлi бяспошлiнна на нашу тэрыторыю завозiць цэлыя комплексы абсталявання, трубы для будаўнiцтва. Мы гэта свядома рабiлi, разумеючы, што ў абмен атрымаем адпаведнае пагадненне з Расiяй», — сказаў вiцэ-прэм’ер. «Калi ўжо забяспечваць мяккi пераход да саюзных адносiнаў, то трэба разумець, што i беларускi бок не менш мякка абыдзецца з аб’ектамi, якiя знаходзяцца на нашай тэрыторыi. Гэта датычыцца i платы за зямлю, i тых аб’ектаў, якiя запiсаны ў пратаколе (ваенныя аб’екты), i шэрагу iншых пытанняў. Выпрабоўваць нас ужо спрабавалi. Мы можам адэкватна на гэта рэагаваць, квалiфiкавана адстойваць свае пазiцыi», — падкрэслiў Андрэй Кабякоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераход да рынкавых адносiнаў Беларусi i РФ павiнен ажыццяўляцца пры строгiм выкананнi нарматыўна-пр Аб гэтым заявiў 15 студзеня журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй КАБЯКОЎ
|
|