Беларусь i Расiя дасягнулi ўзаемавыгадных рашэнняў па пытанню паставак цукру
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Ва ўрадзе Беларусь i Расiя дасягнулi ўзгодненых рашэнняў па пытанню паставак цукру, якiя адпавядаюць iнтарэсам дзвюх краiн. Аб гэтым заявiў вiцэ-прэм’ер нашай краiны Iван Бамбiза па вынiках праведзеных учора ў Маскве перагавораў з мiнiстрам сельскай гаспадаркi Расii Аляксеем Гардзеевым.Бакi парафiравалi пагадненне, па якiм беларускi бок уводзiць самаабмежаванне на пастаўкi белага цукру на расiйскi рынак. У гэтым годзе Беларусь паставiць у Расiю 180 тыс. тон цукру, у 2008-м — 100 тыс. тон Як адзначыў Аляксей Гардзееў, гэта пагадненне ў блiжэйшыя днi будзе падпiсана ўрадамi дзвюх краiн. Паводле слоў Iвана Бамбiзы, у ходзе перагавораў бакi ўлiчылi дынамiчнае развiццё аграпрамысловых комплексаў Беларусi i Расii, а таксама рэкордныя ўраджаi цукровых буракоў у дзвюх краiнах. Ён падкрэслiў, што агавораныя ў пагадненнi аб’ёмы — «гэта не квота, беларускi бок добраахвотна бярэ на сябе самаабмежавальныя абавязацельствы». Мiнiстр сельскай гаспадаркi Расii дадаў, што ў адпаведнасцi з пагадненнем значна спрашчаецца працэдура пастаўкi беларускага цукру ў Расiю. «Будуць зняты абмежаваннi на гранiцы, страчваецца таксама сэнс вызначэння праверкi паходжання цукру, паколькi вызначаны аб’ёмы паставак». Iван Бамбiза таксама падкрэслiў, што неабходна аператыўна ўрэгуляваць сiтуацыю з цукрам на складах, каб беларускiя вытворцы цукру маглi спакойна працаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя дасягнулi ўзгодненых рашэнняў па пытанню паставак цукру, якiя адпавядаюць iнтарэсам дзвюх краiн. Аб гэтым заявiў вiцэ-прэм’ер нашай к
|
|