Стыпендыi Прэзiдэнта Беларусi ў памеры Br775 тыс. у месяц назначаны 87 лепшым аспiрантам
Аляксандр Лукашэнка назначыў штомесячныя стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 87 лепшым аспiрантам, якiя вучацца ў 46 ВНУ i навуковых арганiзацыях рэспублiкi, у памеры Br775 тыс. кожная. Адпаведнае распараджэнне Прэзiдэнт падпiсаў 15 студзеня.
Усе стыпендыяты праводзяць даследаваннi ў адпаведнасцi з прыярытэтнымi напрамкамi развiцця навукова-тэхнiчнага прагрэсу, актыўна ўкараняюць вынiкi сваiх навуковых работ у вытворчасць, паспяхова вучацца ў аспiрантуры, удзельнiчаюць у навуковых i навукова-практычных канферэнцыях i семiнарах, маюць публiкацыi ў аўтарытэтных навуковых выданнях, патэнты i акты ўкаранення вынаходстваў, з’яўляюцца сааўтарамi манаграфiй i навучальна-метадычных дапаможнiкаў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка назначыў штомесячныя стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 87 лепшым аспiрантам, якiя вучацца ў 46 ВНУ i навуковых арганiзацыях
|
|