Вадзiцель знiк з месца ДТЗ
Iгар ГРЫШЫН
Позна ўвечары ў мiнулую пятнiцу ў Маладзечне на нерэгулюемым пешаходным пераходзе вадзiцель аўтамабiля «Додж Караван» збiў сястру i брата з вёскi Насiлава.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, 15-гадовая дзяўчына загiнула на месцы здарэння, яе 14-гадовага брата, на жаль, урачы таксама не змаглi выратаваць — хлопец памёр у машыне хуткай дапамогi. Што датычыцца вадзiцеля злашчаснай аўтамашыны, то ён знiк з месца здарэння. У вынiку ўведзенага плана «Перахват», у якiм былi задзейнiчаны праваахоўнiкi 6 раёнаў вобласцi, уцекача ўдалося затрымаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Позна ўвечары ў мiнулую пятнiцу ў Маладзечне на нерэгулюемым пешаходным пераходзе вадзiцель аўтамабiля «Додж Караван» збiў сястру i брата з вёскi Насi
|
|