21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слова было i словы будуць

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Гэта быў надзвычай незвычайны конкурс для газет — на лепшае асвятленне гiсторыi i сучаснасцi беларускага праваслаўя — i «Звязда» аказалася на вышынi. Журналiстка Вольга Мядзведзева стала яго пераможцам дзякуючы сваiм артыкулам, якiя заўсёды поўныя глыбiнi i духоўнасцi. I ў яе працы не было нiчога штучнага: Вольга пiша пра тыя з’явы i падзеi, якiя яе саму кранаюць, i даносiць тыя думкi, якiя падзяляе сама, з якiмi жыве i выхоўвае сваiх траiх дзяцей. Таму што духоўнасць у журналiстыцы немагчыма вымераць колькасцю публiкацый цi слоў у iх. Але само слова, дадзенае звыш, з’яўляецца нашай мiсiяй, якая можа скiроўваць людзей да прымiрэння i несцi iм самыя светлыя пачуццi i думкi.



Гэты конкурс заснавалi разам Мiнiстэрства iнфармацыi i Беларуская праваслаўная царква — дзеля развiцця духоўных каштоўнасцяў i iдэалаў беларускага народа, — сказаў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір РУСАКЕВІЧ. Праўда, рашылiся яго правесцi толькi праз тры гады пасля таго, як было заключана пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж мiнiстэрствам i Царквой — была частка людзей у грамадстве, якiя скептычна ставiлiся да гэтай iдэi. Але гады паказалi, наколькi гэта добрая справа. Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, вiтаючы пераможцаў, падкрэслiў: «Тэма духоўнага адраджэння беларускага народа — адна з тых, якiя найбольш асвятляюцца. Гэта не застаецца незаўважаным. Але мы не павiнны задавольвацца тым, чаго дасягнулi. Таму што маем справу з выключна крохкiм матэрыялам — чалавечымi душамi. Менавiта таму навык гаварыць пра царкву сучаснай мовай важны не толькi для святароў, але i для журналiстаў, якiя выходзяць на шырокую аўдыторыю. Духоўная гiсторыя нашай краiны мала вывучана, поле для дзейнасцi тут вялiкае. I мы настроены на далейшае, больш шырокае супрацоўнiцтва».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта быў надзвычай незвычайны конкурс для газет — на лепшае асвятленне гiсторыi i сучаснасцi беларускага праваслаўя — i «Звязда» аказалася на вышынi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика