У Беларусi павялiчаны тарыфы на паслугi ЖКГ
Вольга СРЭДНЕВА, БЕЛТА
У Беларусi з 1 студзеня павялiчаны тарыфы на паслугi ЖКГ для насельнiцтва, паведамiў журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктар Бура.
Паводле iнфармацыi мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiра Белахвостава, у адпаведнасцi з прынятым урадам рашэннем, тарыфы на газ i электрычнасць узрастуць на 20 працэнтаў, цеплавую энергiю — на 12 працэнтаў. У вынiку ў разлiку на двухпакаёвую кватэру плацяжы павялiчацца на $5. Як адзначыў Уладзiмiр Белахвостаў, «прынята рашэнне аб тым, што мэтазгодна $5 аддаць на павышэнне тарыфаў на газ, электрычную энергiю i цеплавую энергiю, паколькi менавiта гэтыя рэсурсы падаражэлi на ўваходзе ў рэспублiку». Такiм чынам, будуць кампенсавацца затраты энергазабеспячальных арганiзацый. Мiнжылкамгас будзе шукаць iншыя крынiцы для мiнiмiзацыi наступстваў ад павышэння цэн на энергарэсурсы. Паводле слоў Вiктара Буры, у гэтым годзе павышэння тарыфаў на паслугi ЖКГ для насельнiцтва больш быць не павiнна, калi не ўзнiкне якiх-небудзь «форс-мажорных абставiнаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 студзеня павялiчаны тарыфы на паслугi ЖКГ для насельнiцтва, паведамiў журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктар Бура |
|